Больше рецензий

11 июня 2016 г. 12:27

497

4 Заўсёды лічыла, што фантастыка - гэта не маё.

"Чалавек з брыльянтавым сэрцам" - гэта фантастычны раман, напісаны Леанідам Марцінавічам Дайнекам у 1994 годзе.
Дзеянне ў кнізе адбываецца ў XXIII ст., калі на Зямлі пануе Вялікая Эра Плюралізму.
Галоўныя героі, зямляне, навучыліся ператварацца ў жывёл (строга на 48 гадзін!), прыдумалі новыя рэлігіі (у беларусаў - купальства), жывуць у гармоніі з прыродай (на развітанне прынята казаць: "Жывуць Сонца і Кісларод!").
Але раптам нагадвае пра сябе Старая Цывілізацыя, і нашыя героі патрапляюць у пасткі Вялікага Жаху, Плазмоідаў, Жалезных людзей. Хто перамог у вайне цывілізацый і якім чынам, чытайце самі :)
Ад мяне кніга атрымала 4 балы з 5, таму што:
1. Я не аматар фантастыкі, але ад "Чалавека з брыльянтавым сэрцам" адарвацца было складана;
2. Кніга даволі аб'ёмная, але чытаецца хутка і лёгка;
3. Мова аўтара - бальзам на душу!
4. З першых радкоў і амаль да канца Планета будучыні здавалася ўтопіяй, а потым - хоба-на! - а вось вам і антыўтопія. "Утопія-антыўтопія" - запісала я ў свой літаратурны дзённік :)
5. Фінал застаўся адкрытым. А можа і не адкрытым, але мне так любіцца прыдумляць фіналы фіналаў!
6. Вялікі мінус вобразу Клёна Дубровіча, які эвалюцыянаваў не паступова, крок за крокам, а раптоўна: пстрык! - і мілы хлопчык стаў заўважаць фальшывы свет, людзей, іх паводзіны. А я не заўважыла, засталася з думкамі пра прыўкрасную Зямлю, добра апісаную напачатку твора. Хацелася б мяняцца разам з хлопчыкам, таксама адрозніваць праўду ад хлусні, а не даганяць, не дагнаць і проста пагадзіцца з думкамі падлетка.

P. S. Калі выбіраць будучыню, у якой хацелася б жыць, з антыўтопій, я б выбрала Вялікую Эру Плюралізму :)