Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 ноября 2024 г. 20:47

204

4.5

Груша цвiла апошнi год.

Гэтым першым сказам Уладзімір Караткевіч акрэслівае ўсе наступныя падзеі. Тут хаваюцца і адыходзячыя у мінуўшчыну народныя звычаі, кшталту дзядькавання; і стары светапогляд які заставаўся з часоў Рэчы Паспалітай, але паступова знікае, ды так што ў былых шляхцічаў не застаецца ні сілы, ні розуму, ні гонару; і разуменне, што ў беларусаў могуць быць свая мова і дзяржава, якое нават не паспела паўстаць. Такая перспектыва выклікае смутак, журбу, маркоту, увогуле выглядае дэпрэсіўна... Але!.. Але кніга напісана з такім захапленнем і любоўю, што становіцца больш за кнігу, пераўтвараецца ў гімн беларускай гісторыі і культуры.

У першай кнізе «Выйсце крыніц» Караткевіч большую ўвагу звяртае на беларускую прыроду. Вядома, што ён пяшчотна любіў беларускі край, яго паданні, яго людзей. І пейзажы, якія апісаны ў рамане, гэта не проста фон, а частка душы герояў, быццам на ўсёй прасторы, па лясах, па азёрах, па рэках, па беларускіх дарогах (Па-беларуску дарога называецца шлях, Або гасцінец ці сцяжына, ну, як-небудзь вось так) паўстае старадаўняя гісторыя. Толькі за апісаннем прыроды губляюцца лініі развіцця сюжэта. У кнізе хапае момантаў, калі падзеі проста скачуць на значны час наперад, гэта можна было б абгрунтаваць спробай паказу беларускіх абрадаў, звычаяў і традыцый, але яны не раскрыты цалкам у сваёй разнастайнасці. Як і асобныя героі, напрыклад маці Алеся Загорскага хутчэй фонавы персанаж, як і іншыя. У цэнтры ўвагі Караткевіча знаходзяцца не так шмат герояў.

Караткевіч, як вядомы фальсіфікатар гісторыі змяшчае ў сваім творы ідэю, аб тым, што Кацярына II, пад час наведвання новых зямель сустрэла каханне ўсяго жыцця на землях Прыдняпроўя, акрамя гэтага ён не ўпусціў магчымасці пакпіць з расейцаў, іх мовы, цароў і іншага:

Як вышэйшая непрыстойнасць, быў забаронены вальс. Палкі маршыравалі з разводу прамым ходам у Сібір. З кулінарных кніг выкрэсліваліся словы аб смажаных парасятах, якіх трэба, "не таміўшы, ставіць на вольны дух".
— Что же вы, например, ели сегодня на завтрак, мой маленький? — спытала панi Антанiда. — Сёння… на заўтра? — неўразумела перапытаў Алесь.

Не абмінуў аўтар і кепскае становішча мясцовых сялян і прычыны гэтага

Але ж хто вiнен у тым, што гэтыя людзi дзiкуны? Дзяржава, якой ёсць да iх справа толькi ў часы мяцяжу? Уладары над душамi, якiм ёсць да iх справа толькi пасля жнiва? Адкуль iм ведаць асновы свету, што вакол iх?

Звярнуў увагу і на фальклорныя тэмы

Бываюць жа і ў чараўнікоў добрыя дочкі — гэта ўсе ведаюць, хаця б па дзедавых казках. Прыедзе каралевіч, дык яны яго яшчэ і ад злога бацькі ўратуюць, вядома, калі закахаюцца.

Першая кніга засяроджваецца на тэме беларускасці: культуры, гісторыі, прыродзе. Паказана як з усяго гэтага паўстаюць погляды галоўнага героя, яго любоў да роднай зямлі, і тутэйшага люду. І разам з гэтым з'яўляюцца зачаткі рэвалюцыйных поглядаў. Але такія погляды ў герояў узнікаюць пакуль кропкава, паасобку, каб узмацніцца ў кнізе другой.

так было тады з кожнай ручаінкай, бо яны не ведалі, якое мора чакае іх, і падалі туды, яшчэ не ведаючы аб існаванні мора.
o-l.jpg
03:59