Больше рецензий
4 августа 2024 г. 20:13
362
2 Чытач не дурань, але вытрымаць гэтыя іспанскія страсці ўсё цяжэй
РецензияМне шчыра шкада сябе. Таму што падобныя эмацыянальныя арэлі з кожным разам вывозіць усё цяжэй. Мне шкада герояў, якім языкі дадзены толькі для таго, каб цалавацца і рабіць ячшэ нешта, але не для размоў. Аказваецца, як многа невыпрацаваных праблем вырашаецца, калі проста ўзяць і пагаварыць. Без узаемных папрокаў, без істэрык, а спакойна, па-чалавечы. Але ў такім выпадку кніга скончылася б занадта хутка. А так аўтар матае нас па псіхічнай нестабільнасці, якая мяжуе з абсурдам.
Не варта рамантызаваць адносіны галоўных герояў. Тут бачны прыкметы псіхічнага гвалту і аб'юза. Ад такога трэба бегчы як ад агню, але Ноа і Нік робяць наадварот. Яны лічаць падобныя паводзіны цалкам нармальнымі. У нейкі момант я пачынала разумець маці галоўнай гераіні, якая ўсімі фібрамі адчувала, што гэта не для яе дачкі. Але на вочы Ноа быццам надзелі шоры і яна бачыць толькі тое, што наперадзе. А наперадзе - Нік з яўнымі праблемамі з самакантролем і... розніцай ва ўзросце! Чаму ў першай частцы іх 5-гадовая розніца нікога не бянтэжыла, а тут раптам стала сапраўднай катастрофай. Мне і цяпер незразумелы гэты пераход.
І зноў мы бачым клопат пра псіхалагічнае здароўе (прызнаем гэтую нікчэмную спробу). Аднак вырашаючы адну ўзнікшую праблему, гераіня забчывае пра тое, што да яе прывяло. У выніку "поні бегае па крузе і ў розуме кругі лічыць". Сітуацыя не мяняецца, а толькі яшчэ больш пагаршаецца. Хрэновы псіхолаг трапіўся, хачу сказаць.
З плюсаў магу адзначыць, што аўтар пачала развіваць гісторыю сяброў галоўных герояў. Можна было перадыхнуць ад іскраў паміж Ноа і Нікам. Джэна і Ліон - прыклад адносінаў, дзе сацыяльныя пласты не важныя, дзе мае месца толькі шчырае каханне.
Чытач не дурань, ён усё бачыць. Ён бачыць гэтыя іспанскія страсці, што да дабра не даводзяць. І бачыць дрэнны фінал, якога, зрэшты, можна было чакаць.