Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

29 июня 2024 г. 20:32

480

4 Замучаны дарогай я выбіўся з сіл

Што больш за ўсё непакоіць звычайнага гандляра з ХІХ стагоддзя? Як дабрацца да кірмашоў і гандлёвых кропак. Летам калі і можна куды дабрацца, то толькі па найбліжэйшаму наваколлю. А да мясцін з лепшымі умовамі не патрапіць, бо замест шляхоў існуюць толькі напрамкі. А вось зімой, па ільду на рэках і вазёрах – зусім іншая справа. Але і тут ёсць склааднасці. Час перад калядамі, самая доўгая ноч набліжаецца, едзеш-едзеш і тут... Дрэвы пачынаюць шумець, вые вецер, сыпле снег, лютуе бура, а завіруха замятае гурбамі пракладзены шлях. Месяца таксама схаваўся, імгла і цемра пакрылі ўсю зямлю. Узнікае пачуццё нязручнасці і адчаю ад надвор'я, што і сабаку шкада за дзверы выгнаць, страх і адсутнасць упэўненасці ў тым, што рабіць далей. Але раптам недзе замігцеў агеньчык і паўстае надзея на дапамогу. Заехаўшы на падворак, дваровыя служкі распрагаюць коней, а гаспадар прапаноўвае прытулак. Але не дарма... І проста так ён замучаных дарогай гасцей не адпусціць... Яму ад іх нешта патрэбна... А ў выніку да поўначы ім не заснуць... Какая-то неизданная песня, *****, «Король и Шут».

Толькі тлумачыцца ўсё вельмі проста, паадрожныя завіталі на хутар да шляхціча Завальні, ён прапаноўвае ім адпачынак, а як разлік за гэта просіць гасцей распавесці гісторыю. У яго, зараз на пабыўцы пляменнік Янка, ён распавядае дзядзьку міфы аб розных багах і багінях, аб рымскай гістроыі, пераказвае «Адысею», але для тога гэтыя гісторыі не цікавыя і занадта цяжкія, яму бліжый звычайныя мясцовыя сялянскія аповеды аб нячысціках. І вось у расказах гасцей пана Завальні паўстаюць: злыя духі, чарнакніжнікі, зачараваныя жывёлы, ваўкалакі, ведзьмы, цмокі. І ўсе яны спрабуюць збіць з панталыку простага чалавека, звярнуць яго да пакланення цемры. А магчыма ўсё куды прасцей

Можа, гэта камусьці здалося; можа, гэта справа злых духаў, а можа, проста фантазія люду беларускага, якому заўсёды мрояцца чары і духі ў размаїтых постацях, і ў кожнай з гэтых істотаў свой абавязак: духі водныя, духі зямныя, хатнія, вартаўнікі лясоў і скарбаў.

А на баку сумленнага селяніна застаецца толькі адна Плачка. А калі не ў злых духах справа, проста пачцівая праца ўжо не ў пашане і

Цяпер свет сапсаваны, шмат людзей зухаватых, лайдакоў, гатовых на ўсё злое, а хто ім што добрае кажа і слухаць не хочуць.

Падобна, што свет змяніўся і раней было лепей

І я памятаю, сказаў пан Завальня, лепшыя часы. Колькі паноў было добрых у гэтых краях! Люба было глянуць, якая сціпласць і ціхамірнасць панавала ў святыні Божай

Але калі ж былі гэтыя залатыя часы, калі так слаўна жылося на Беларусі. У кнізе памінаецца час дзеяння – канец 1816-га і пачатак 1817-га году. Таму можна меркаваць, што так цёпла шляхціч Завальня (а з ім безумоўна і аўтар) успамінае часы Рэчы Паспалітай, калі яе яшчэ не разадралі на кавалкі суседнія імперыі. У выніку не толькі краіна спыніла сваё існаванне, а і прыхадні з усходу пачалі ператвараць мясцовых людзей у сапсаваных істот-небарак.

o-l.jpg
05:00

Комментарии


Дзякуй за словы на роднай мове і песню з загалоўка ) Літаральна пазаўчора яе слухаў на канцэрце )