Больше рецензий
9 января 2024 г. 22:33
656
4 Чаму вілы - беларускі кулямёт?
РецензияАўтабіяграфічны раман пагружае нас у рэаліі 1920-х гадоў, калі Заходняя Беларусь была ў складзе Польшчы. Мястэчка Ракаў знаходзіцца ўсяго ў 33 км ад Менску, а паміж імі - мяжа, якая прыцягвае ліхіх людзей. Фактычна раман і зводзіцца да апісання штодзённых заняткаў кантрабандыстаў, адным з якіх быў сам Пясецкі.
Заняткі гэтыя, праўда, не зусім звычайныя: з рызыкай для жыцця хадзіць праз мяжу, сядзець па турмах, перыядычна ўцякаць адтуль. Аднак апісвае іх аўтар з эмоцыямі Чака Норыса. Здавалася б: засада, пагоня, перастрэлка - люты экшн! Але распавядацца пра гэта так, як я расказаў бы пра паход у краму.
Пясецкі піша, нібыта размаўляе з табой за чарачкай. Ніякіх табе доўгіх і нудных апісанняў, лірыкі ды філасофіі. У гэтым як плюс, так і мінус: з аднаго боку, твор не "распухае" да неверагодных памераў за кошт недарэчнай лухты. З іншага - вельмі не хапае раскрыцця характараў, матывацыі персанажаў, мінімальных эмоцый.
У кнізе мы даведваемся пра рэальныя дэталі жыцця кантрабандыстаў, якіх аўтар далікатна называе "калегамі". Напрыклад, як пераканаўча зрабіць "агранду": прысвоіць тавар купца, інсцэніраваўшы напад памежнікаў (а потым прадаць і забраць сабе грошы). Або як сабе паводзіцца, калі сапраўды схапілі вартаўнікі. І, вядома, як сядзець ў савецкай турме - доля кантрабандыстаў і такі аспект уключае.
Істотная частка твора прысвечана піццю гарэлкі (яе тут столькі, што ледзь не выліваецца са старонак кнігі) і заляцанню героя да розных дзяўчын. Праўда, з жаночымі імёнамі можа ўзнікнуць блытаніна: паспрабуйце адрозніць Бэлю ад Гэлі, а Гэлю ад Фэлі. А Лёня, дарэчы, - гэта таксама імя дзяўчыны.
Адзнака: 6 з 10.
P.S. Цытата, якую не магу не ўзгадаць:
"- Бачыш, які кулямёт цягне?
- Дык гэта ж вілы!
- Менавіта. Вілы - беларускі кулямёт. Адразу 5 дзірак".