Больше рецензий
16 ноября 2022 г. 22:50
3K
4.5
Рецензия*русский вариант ниже*
Ці ведаеце вы, што ў Беларусі быў свой Робін Гуд? Высакародны разбойнік, які змагаўся супраць сацыяльнай несправядлівасці, па імені Машэка. Паводле легенды месца, дзе ён пахаваны, называлася Магіла льва, і пасля там узнік горад Магілёў. Дарэчы, гарадскі партал Магілёва знаходзіцца на сайце masheka.by. Мне гэта здаецца вельмі мілым :)
Але я адхілілася ад тэмы. Было б дзіўна, калі б легенда пра такога каларытнага героя не легла ў аснову нейкага мастацкага твора. Таму ёсць і балады, і п'есы, яму прысвечаныя, і паэма Янкі Купалы, і опера, пастаўленая паводле гэтай паэмы.
Купала значна перапрацаваў арыгінальную легенду. Яго паэма распавядае, з аднаго боку, пра няшчаснае каханне, бо нявеста Машэкі, Наталька, сышла за лепшым жыццём да баярына, і бедны хлопец звар'яцеў. Але гэта толькі павярхоўны пласт, а сэнс схаваны глыбей. І на яго настройваюць радкі ў самым пачатку: «Пачнём дакапывацца самі разгадкі нашых крыўд і бед». А разгадкі гэтыя хаваюцца ў хітраспляценнях адносін баярын – Наталька – Машэка і народа – найважнейшага «героя» паэмы. Ён, з аднаго боку, на ўсіх па-свойму паўплываў, а з другога – папакутаваў ад кожнага. Пісаць падрабязней – значыць пераказваць тэкст і спойлерыць, таму спынюся і проста парэкамендую прачытаць :)
-----------
Знаете ли вы, что в Беларуси был свой Робин Гуд? Благородный разбойник, который боролся с социальной несправедливостью, по имени Машека. Согласно легенде место, где он похоронен, называлось Могила льва, и впоследствии там возник город Могилёв. Кстати, городской портал Могилёва, находится на сайте masheka.by. Мне это кажется очень милым :)
Но я отвлеклась. Было бы странно, если бы легенда о таком колоритном герое не легла в основу какого-то художественного произведения. Поэтому есть и баллады, и пьесы, посвященные Машеке, и поэма Янки Купалы, и опера, поставленная по этой поэме.
Купала значительно переработал оригинальную легенду. Его поэма рассказывает нам, с одной стороны, о несчастной любви, ибо невеста Машека, Наталька, ушла за лучшей жизнью к боярину, и бедный хлопец сошел с ума. Но это лишь поверхностный слой, а смысл спрятан поглубже. И на него настраивают строки в самом начале: давайте же найдем истоки наших обид и бед. А истоки эти скрываются в хитросплетениях отношений боярин – Наталька – Машека и народа – важнейшего «героя» поэма. Он, с одной стороны, на всех по-своему повлиял, а с другой – от каждого пострадал. Писать подробнее – значит пересказывать текст и спойлерить, поэтому остановлюсь и просто порекомендую к прочтению.
Прочитана в рамках Литературного турнира.