Больше рецензий

31 октября 2013 г. 20:13

4K

3.5

Чытаю пенталогію ўжо другі раз. Са школьных дзён мала што памятаю пра гэты твор. Але магу толькі ўзгадаць, што я прачытала яго з задавальненнем. Зараз, у больш сталым узросце, магу сказаць, што разумею задуму аўтара. Трывожнае шчасце - гімн юнацкаму максімалізму (асабліва "Непаўторная вясна"). Вось плывеш па старонках і многія думкі герояў узгадваюцца, як свае асабістыя ва узросце ад 16 да 18 гадоў. Шамякін менавіта ўспомніў і свае тыя часы. Раман - гісторыя станаўлення светабачання Сашы і Пятра. Ператварэнне герояў з летуценных юнакоў у людзей, якія пабачылі самае горшае - вайну. Вайна тут не як нейкія батальныя карціны, а разуменне сутнасці ваеннага становішча. У апошніх аповесцях для герояў вайна - гэта ўжо не нешта далёкае, незразумелае. Пятро ўжо не захапляецца вайсковым жыццём і яго мінулыя прадстаўленні пра магутнасць Краснай арміі адыходзяць назаўсёды.

Комментарии


у дзяцінстве шмат яго кніг прачытаў . Цяпер прыглядваюся да збора твораў. Мо купіць?