Больше рецензий

10 октября 2022 г. 11:46

400

5 Я сумавала па героям больш, чым думала

І зноў чарговая кніга з серыі "Грышаверс" мяне захапіла цалкам і назаўсёды. Вельмі моцна я жадала набыць яе і як толькі з'явілася такая магчымасць (мяне прыемна здзівіла цаной тая інтэрнэт-крама, на якую я нават не разлічвала), я адразу ж ёй скарысталася. Сціскаючы ў руках немаленькі том, я выдатна разумела, што мяне чакае чарговая цудоўная гісторыя ад Лі Бардуга з ужо знаёмымі і любымі персанажамі.

Не магу сказаць, што Мікалай Ланцоў - мой любімы персанаж даннага кніжнага сусвету (я ўсё ж такі больш аддаю перавагу, мабыць, Уайлену ван Эку), але кароль Раўкі відавочна ўваходзіць у пяцёрку лепшых. І нават не яго харызма і знешнасць вабяць мяне больш усяго. Хутчэй я ў захапленні ад яго сапраўднага таланта да стварэння розных рэчаў (быў бы ён грышом, напэўна быў бы фабрыкатарам) і вырашэння спрэчных сітуацый. Ен незвычайны палітык: хітры як ліс і дзіўна прагматычны. Увогуле, ідэальны кароль. Але нават Мікалаю даводзіцца несалодка, асабліва калі яго краіна знаходзіцца на парозе вайны, а зброі і грошай неверагодна мала. І нават шпіёны, якія прыносяць інфармацыю з варожага боку, сітуацыю не ратуюць. Вядома ж, цікава даведацца, як хітры ліс выберацца з гэтай калатнечы. І вось тут мы сустракаемся са старымі знаёмымі (я сумавала па ім больш, чым думала!). Можа, за гэта і любіш Лі Бардуга: за тое, что яна не адпускае герояў да канца і калі здаецца, што іх гісторыя скончаная, аўтар гарманічна ўплятае іх у новы сюжэт. І вось чытач разам з героямі ўрываецца ў новую авантуру, бо на коне - цэлая дзяржава. Кожны важны, кожны патрэбны. Любы промах – развал ўсяго плана. Кожным словам зачытваешся, эмоцыі захопліваюць ... І як толькі гісторыя заканчваецца, адразу ж адчуваеш змешаныя пачуцці: з аднаго боку, сумна, што кніга падышла да канца, і ў той жа час фінал пакідае надзею на тое, што ўсё яшчэ наперадзе.

Не ведаю, як вы, а я люблю такія фіналы. Здаецца, што ты сам робішся пісьменнікам, бо ў тваёй галаве з'яўляюцца сюжэты наступных гісторый герояў. Цікава, а што ж гэтага будзе блізкім да рэальнасці? Падумайце над гэтым, калі будзеце чытаць кнігу.