Больше рецензий

21 июня 2022 г. 20:26

112

4 Спякота, смерць і Швецыя

Кнігу я набыла абсалютна выпадкова. Гэта быў спякотны дзень у Менску і больш за ўсё ў той момант мне хацелася як раз паехаць на поўнач і памерці. Калі ўбачыла гэтую назву і вокладку ў кнігарні - пабегла на касу. Я не ведала, што чакаць ад гэтай кнігі і планавала атрымаць асалоду калі не ад рамана, то ад рамантычнасці і нечаканасці сітуацыі.

Я нічога не гугліла ні пра аўтарку, ні пра гісторыю напісання, ні нават пра сюжэт. Мне было нецікава. Я цалкам аддалася моманту і была троху расчараваная, калі гісторыя пачалася з забойства. "Чарговая скандынаўская трылерная хтонь" - падумала я, але…