Больше рецензий

23 мая 2022 г. 17:01

457

2 Папулярызацыя нездаровых адносін і зашмат сэкса

Нярэдка сцэнары вядомых фільмаў заснаваныя на сюжэтах кніг. Некаторыя ж фільмы цалкам грунтуюцца на кнігах з невялікім адрозненнем. Пра тое, што фільм "Прасцячка" зняты па кніге, я пазнала толькі з цітраў пасля прагляду. І магу з упэўненасцю сказаць, што на маё ўспрыманне кнігі моцна паўплывала ўражанне ад кіно. Таму что розніца каласальная.

Нават не ведаю, можа гэта на шчасце, а можа і на жаль, ад кнігі ў фільме засталіся толькі імёны галоўных герояў. А сюжэт... Калі фільм успрымаўся мною як лёгкая падлеткавая рамантычная камедыя, то кніга з разраду Young adult расчаравала сваім сэксуальным кампанентам. Сцэн 18+ там было зашмат, і яны тлумачыліся весьмі дзіўна: сэкс - гэта спосаб збегчы ад праблем. У галоўнай гераіні сур'ёзныя праблемы ў жыцці, а яна бяжыць да галоўнага бабніка школы (які яе, між тым, абазваў непрыемнай мянушкай) і накідваецца на яго ў чадзе, нічога не тлумача. Гаварыць з ім пра асабістае яна не хоча, да і лепшым сяброўкам нічожа не кажа. Увогуле, дзіўнасць усёй гэтай сітуацыі - у поўнай адсутнасці жадання разбірацца ў праблемах і іх вырашаць. Прасцей збегчы ад іх і забыцца на нейкі час у ложку прыгожага хлопца (хаця ў гэтым я Б'янку часткова разумею). Аднак гэта не рашэнне. Кніга арыентавана на падлеткаў, але падобнае апісанне падзей не падыходзіць звычайнаму падлетку, які знаходзіцца ў стане эмацыйнай нестабільнасці. Бо мы можам заўважыць цікавую асаблівасць перанясення дзеянняў кніжных герояў на сябе. Так можа, не трэба папулярызаваць падобнае? Хочацца верыць у здаровыя адносіны, але такіх сярод мастацкіх твораў, на жаль, амаль не назіраецца...