Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 апреля 2022 г. 19:40

718

4

Старыя муж з жонкай, Пятрок ды Сцепаніда, дажываюць свой век на хутары Яхімоўшчына. Дакладней кажучы Сцепаніда і яе муж Пятрок, бо ў сям'і менавіта жонка з'яўляецца галоўнай. Здаецца ўсё у іх добра. У хатняй гаспадарцы ёсць куры, парася і нават карова. Харчоў таксама хапае: бульба, крупы, яйкі і зразумела сала. Дзеці прыстроеныя. Дачка вучыцца ў Мінску, сын служыць у войску, але пачалася вайна і хаця аб дзецях зусім няма звестак, старыя вераць што з імі ўсё будзе добра.

Асноўныя падзеі разгортваюцца ўвосень 1941-га. На хутар заносіць паліцаяў з мястэчка, Гужа з Каландзёнкам. Пакуль Сцепаніда на выпасе з каровай, яны чапляюцца да Петрака. Калі вяртаецца старая, то адразу пачынае Сварыцца з паліцаямі. Магчыма з-за гэтага, а мажліва проста каб зрабіць дрэннае тыя накіроўваюць на хутар немцаў, каб яны спыніліся там на пастой. Гаспадары па няволе павінны падпарадкоўвацца варожай сіле і з гэтай пары гаспадарка пачынае прыходзіць у заняпад.

Магчыма ў гэтым і крыецца "знак бяды", проста вайна і немцы, але здаецца ўсё складаней і глыбей.

У тэксце "знак бяды" узгадваецца толькі раз, калі маладыя Пятрок са Сцепанідай працуюць на выдадзеных у маёмасць дзесяцінах зямлі. Пятрок знаходзіць мёртвае птушаня і Сцепаніда кажа, што гэта дрэнная прыкмета. Прароцтва адразу пачынае здзяйсняцца - неўзабаве дохне конь на якім апрацоўвалі надзел. А без каня пад час пасяўной для гаспадаркі будучыні няма. Але праз настойлівасць і руплівую працу муж з жонкаю пераадолелі бяду, успахаўшы зямлю на сабе.

Другі знак гэта савецкя ўлада, а дакладней яе палітыка калектывізацыі і раскулачвання. Верагодна у ёй і было штосьці добрае, але дакладна быў вялізны недахоп. Адсутнасць крытэрыяў для вызначэння кулакоў. Які ўзровень дастатку робіцца крытычным і пераўтварае селяніна ў кулака? Любы. Асабліва калі даведзены план па раскулачванню не выконваецца, а з раёну з'явілась кіраўніцтва. Тут кулакамі робяцца не тое што багатыя, нават нямоглая бабка, якой дапамагалі з агародам запісана ў кулакі. А аднарукага старшыню які таксама выкарыстоўваў наёмную працу да пары можна не заўважыць.
Яшчэ адзін бядовы бок савецкай улады гэта даносы, шпегі і доўгія языкі. Ад чаго старшыня ўжо не ўратаваўся.

Апошні знак гэта пакінутая і схаваная па беларускіх землях зброя, якая відавочна калісці пачне "гаварыць". І ёй будзе ўсё адно каго зрабіць сваёй ахвярай, нашчадкаў здраднікаў ці нашчадкаў змагароў з захопнікамі

Усе гэтыя знакі азначаюць, што ў беларускай вёскі не магло быць будучыні. Тое што не развалілі саветы дабівалі немцы. Але тое як героі разабраліся з першым "знакам бяды" прымушае думаць, што надзея на лепшае ёсць.