Больше рецензий
20 марта 2022 г. 16:35
2K
3.5
РецензияТоўсты раман, які, мабыць, зацягвае ў сябе не адразу, на якім трэба сканцэнтравацца, намацаць рытм, знайсьці адпаведнае дыханьне.
Такія словы прысутнічаюць у апошняй, шостай, частцы раману. Толькі «Сабакі Эўропы», насупраць, зацягваюць з самага пачатку (першая гісторыя аб стварэнні мовы з назвай Бальбута). Другая частка (аб хлопчыку па мянушцы Маўчун і яго жыцці пад маскалямі) падтрымлівае заданы тэмп. А на трэцяй (пра бабку-шаптуху Бянігну) цытата робіцца актуальнай, гэта частка сапсавала ўражанне ад усіх астатніх. Частка нумар чатыры (аб тым як мужчына бадзяецца па Мінску з пакетам) пачынае становішча выпраўляць. Пятая частка спачатку пужае тым, что напісана на бальбуце, але ў сярэдзіну ўключана гісторыя на беларускай пра настаўніка і адну яго ініцыятыву. І апошняя частка ці не самая цікавая ў рамане, яна расказвае пра прыгоды інспектара з Берліну, які спрабуе высветліць асобу нябожчыка знойдзенага ў берлінскім атэлі.
Можа падацца, што такія розныя тэмы немагчыма аб'яднаць у адным творы. Але часткі пераплятаюцца адна з другой, герой адной з іх ў сваіх падарожжах па горадзе сустракае герояў іншай, якія размаўляюць на бальбуце, а гэтую самаю бальбуту ў будучыні выкарыстоўваюць беларускія шпіёны (ці дзіверсанты, ці выведнікі, ці разведчыкі, каму як больш падабаецца). Хлопчык з будучыні марыць аб прыгодах Нільса Хальгерсана, а мужчына выдумвае далейшыя прыгоды Нільса. І такіх перакрыжаванняў паміж часткамі багата і не ўсе яны навідавоку. Акрамя таго аўтар дадаў шмат цытат з іншых літаратурных твораў. Прайшоўся па пісменніках беларускіх і не толькі, нават па самому сабе. Нават у адзін з эпізодаў уключыў сябе з жонкай. Цытаты і запазычанні таксама расшыфроўваюцца не адразу. Як напісаў аўтар:
Гэта кнігі. Трэба мець цярплівасьць, каб іх прачытаць. І яшчэ большую цярплівасьць, каб зразумець. Чытаньне — гэта праца.
Не спрашчае задачу і выдуманная мова. Я ўсе кавалкі бальбутанскага тэксту прапускаў, а змест пятай часткі прачытаў у кнізе выданай па-руску, дзе за тэкстам на бальбуце ідзе яго пераклад (дарэчы пераклад на рускую стварыў сам Бахарэвіч). Чаму б і ў арыгінале было не зрабіць таксама. А калі лезці за кожным словам у слоўнік, многа не начытаеш. Магчыма маецца на ўвазе, што гэта ўкладаецца ў цытату «Чытаньне — гэта праца». З другога боку аўтар ў кнізе піша калі адзін з героеў набывае бальбутанскі слоўнік:
Добрая забаўка. Для таго, каму няма чым заняцца.
Назву рамана можна разумець і трактаваць па рознаму. Калі улічваць, што сабачае браханне з'яўляецца толькі ў апошняй частцы, дзе ўсё адбываецца ў дэкарацыях раз'яднанай Еўропы будучыні, якая супрацьстаіць расійскаму Райху, то выходзіць, што сабакі сігналізуюць аб небяспецы з боку імперскіх замашак Расіі, але ўжо позна. З другога боку дзеянне ў кнізе адбываецца пераважна ў Беларусі. Выходзіць, што беларусы і ёсць тыя самыя сабакі, якіх прагрэсіўная Еўропа нібы выкінула з «хаты». Бахарэвіч выявіўся вельмі празарлівым, бо зараз тое ж самае адбываецца з Украінай, якая дапамогу атрымлівае пераважна словамі.
Пры першым чытанні кніга трохі напружыла, я разумеў, што не да канца ў ёй разабраўся. магчыма прыймаючы параду аўтара, і праявіўшы цярпенне ў расшыфроўцы выдуманай мовы, улічваючы ўсе перасячэнні паміж гісторыямі, кніга зробіць больш выразнае ўражанне. Магчыма трэба было адразу перачытаць кнігу, знайсці новыя незаўважаныя адразу адсылкі паміж гісторыямі.