Больше рецензий
4 февраля 2013 г. 16:59
304
5
РецензияСпадар Лабадзенка даўно паказаў сябе, як чалавек вельмі актыўны й ініцыятыўны. А гэтай кнігай яшчэ раз даказаў нам сваю арыгінальнасьць і крэатыўнасьць. Кніга надрукаваная на грубай паперы, мае цьвёрдую кардонную вокладку, якая завязваецца. Унутры 112 прыкладаў распаўсюджаных моўных памылак. У канцы невялікі слоўнік і зьмест, з дапамогай якога вельмі зручна шукаць патрэбны прыклад. Будзе карыснай ня толькі дзеткам, але й дарослым. Падыходзіць ня толькі тым, хто пачынае вывучаць беларускую мову, але і тым, хто добра ёй валодае і хоча ўмацаваць свае веды.