Больше рецензий

ranica_t

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 июня 2021 г. 22:05

413

5 Лепшая кніга

Гэта адмыслова самая лепшая дзіцячая кніжка на роднай мове, якую я прачытала ў 2021. Складаецца з караценечкіх казак і шыкоўных малюнкаў да кожнай. Казкі пра жывёл: цудоўныя мышкі, коцікі, вожыкі, якія вынаходлівыя, смелыя і неардынарныя. У іх дамкі з ветразямі, на галінах і ў акіянах. Яны і ружовыя, і залатыя, і як кактус. Кніжку чыталі месяц, кожны вечар. І мне так шкада з ёй развітвацца, што трэба купляць сабе.