Больше рецензий
1 марта 2021 г. 23:08
923
5 Вёска - гэта па-нашаму
РецензияАндрусь Горват "Радзіва"Прудок"
Гэту кнігу я прачытала ў жніўні, зараз перачытала, і вось зноў гатова пачаць з першай старонкі...
Жыў-быў беларус, просты хлопец, адвучыўся на журналіста, кім толькі не працаваў, нават дворнікам у Купалаўскім тэатры.. Як па мне, ён шукаў сябе... І знайшоў: у рашэнні з'ехаць у вёску Прудок і аднаўляць старую дзедаву хату, у рашэнні размаўляць па-беларускі, у рашэнні цікавіцца свамі каранямі...І наогул Андрусь Горват узяў і зрабіў з маёй мары сапраўднае сучаснае шчаслівае жыццё, нічога - дайду і да сябе.
Я даўно так не рагатала над кнігай, над не ўсім разумелай грубаватай вясковай гаворкай, над жартамі, якія зусім не жарты, а жыццё простых людзей, простае и складанае адначасова. Але не ўсе тут жартачкі, есць і разважанні, есць і сумныя дні, ўсе, як у жыцці, і ўсё такое роднае беларускае - і гэта не проста словы з дзяржаўных заклікаў...
У мяне закладкі амаль на кожнай старонке, але не буду грашыць цытатамі, бо трыба чытаць самім, асабліва калі ты любіш і разумееш вёску, калі ты помніш, адкуль ты, а не зусім ўрбанізаваны ад пятак да макушкі жыхар Беларусі.
- Каго любіш?
- Люблю Беларусь!
- То трымайся!