Больше рецензий
27 февраля 2012 г. 18:39
706
4
РецензияГісторыя шчаслівага і няшчаснага кахання адначасова. Кароль польскі Ягайла і яго чацвертая жонка Соф'я Гальшанская, галоўная задача якой нарадзіць спадчыннікаў свайму спадару. Але не ўсе так проста... І сыноў нарадзіла, і дарадцай добрай стала, але здраднікі і паклёпнікі не давалі супакою. Чацвертая жонка і чацвертую абвінавачваюць у здрадзе. А кароль што? Няўпэўнены у сабе дзед, які і верыць не хоча ў здраду і баіцца, што гэта так...
Увогуле, гісторыя цікавая, складаная і вераломная. Але у кнізе прыводзіцца шмат роздумаў. Кароль усё думаў, і думаў, і думаў... Таму чытаць было цяжкавата. Навокал адныя ўспаміны. Так напісаны раман. І гэта мне крыху сапсавала ўражанне.
Кнігу было цікава прачытаць для агульнага ведання гісторыі. Асабліва, сустракаць на старонках аповяда ўспаміны пра свой родны горад і яго ролю ў развіцці і станаўленні гісторыі...