Больше рецензий

14 августа 2019 г. 21:16

216

4 "..гэта вам не Толкін і не Марцін.."

Калі толькі пачаў чытаць, то пачатак паказаўся нейкі не гэтакі, якой ўяўляў сабе гэтую кнігу. А потым успомніў, што недзе на прасторах інтэрнэту чытаў наконт "..гэта вам не Толкін і не Марцін..". Ну так і ёсць. І вельмі добра што не Толкін, бо ўявіце сабе што ў гэтай кнізе будуць такіяж апісання бітваў, як у цёмным лесе Хобіта з павукамі. Або Марцін з першай часткай "Песьні лёду і полымя" , у якой больш за 700 старонак і яшчэ кучу такіх жа кніг далей.... Такое дзецям перад сном не пачытаеш.
Так вось, вярнуўся я на зямлю і крышку паменшыў сваі патрабаванні да ўзроўня дзіця. І кніга зайграла новымі фарбамі. Канешне ў кнізе бачны адгалоскі іншых казак і легенд, але як без гэтага, калі той жа Кінг, пісаў свае  творы пасля таго як начытаўся Лавкрафта. Кожны "будуе" на базе чагосці, асабліва пачынае з гэтага, а далей з цягам часу выпрацоўваецца асаблівы непаўторны стыль.
Вяртаючыся да кнігі, хачу сказаць што акрамя тэмы мяча ў камяню і яшчэ пары моманту, для мяне ўсё было новым і цікавым. Асабліва спадабалася пра фей.
Прачытаўшы водгукі іншых людзей убачыў што сярод іх, няма ніводнага ад дзяцей :)). Здаецца гэта таму, што дзецям усё гэта не патрэбна, водгукі і рэцэнзіі (Таму прыклад, гэта мая меншая стрыечна сястра Аляксандра. Колькі не заклікаў яе ў LiveLib, амаль безвынікова). Вельмі спадзяюся на тое, што ў дачыненні маіх дзяцей так застанецца яшчэ як мага даўжэй. Дзеці чытаюць, ўлучаюць у сабе інфармацыю і крочаць далей. А інфармацыя ў гэтай кнізе самая што ні ёсць добрая. Таму адназначна гэта добрая кніга. А калі вы не заядлы фанат даваць дзецям толькі класіку, то гэта будзе выдатны старт у Мір фентазі. Сам я заглянуў у яго не так даўно, менавіта таму для мяне ўсё гэта вельмі і вельмі цікава, а дзецям я спадзяюся будзе ў шмат разоў больш.