Больше рецензий
13 февраля 2019 г. 11:37
2K
3
РецензияМяне гэтая кніга не кранула, таму што яна ўжо не для майго ўзросту. А вось падлеткам, іх бацькам і настаўнікам раю пачытаць. Аўтар узнімае цэлы шэраг важных пытанняў. Тут вам і падлеткавы максімалізм, які выражаецца ў “даросласці”, жаданні здзяйсняць сур’ёзныя ўчынкі і прымаць важныя рашэнні, а праяўляецца ў жорсткасці, дрэнных звычках і аб’яднанні ў розныя групоўкі. Хвалей піша і пра адносіны бацькоў да дзяцей, і пра настаўніцкую абыякавасць да вучняў, і пра тое, куды гэта ўсё можа прывесці...
Наша “прынцэса” - дзіцёнак, які пад уплывам шэрага абставін ператвараецца з проста цяжкага падлетка ў сапраўднага злачынцу. Таня намагаецца і паказаць сябе тымі спосабамі, якія ёй дасціпны, цэламу свету, даказаць, што яна не пустое месца, а важная персона, практычна цэнтр сусвету!
Яўген Хвалей, здаецца, малюе ўтрыраваную рэальнасць. Ну, мне так думаецца, таму што я не хачу верыць, што на самой справе існуюць такія маладыя людзі, якія дзеля дасягнення сваіх прымітыўных мэтаў гатовы пайсці на ўсё... Фатальныя вынікі паводзін і учынкаў Тані і Ко дакладна паказваюць, што падлеткам таксама патрэбна думаць сваёй галавой, выбіраць асяроддзе і сяброў, спосабы правесці час. Бацькам жа нельга забывацца на сваіх дзяцей: ім патрэбны і выхаванне, і ўвага, і камунікацыя. Ну а настаўнікі, якія разважаюць стэрэатыпна ў адносінах да сваіх вучняў, часта самі і падштурхоўваюць іх да тых жа злачынстваў.
Аўтар малюе герояў у крайнасцях, каб тым жа падлеткам паказаць кошт іх думак і ўчынкаў. І калі з адмоўнымі героямі ўсё зразумела - яны як мінімум выклікаюць абурэнне, як максімум - застаўляюць састаўляць спіс перадумоў для сваіх паводзін, то тая ж станоўчая ва ўсіх сэнсах Вераніка мяне пакінула абсалютна абыякавай. Падазраю, гэта таму што нічога прыкметнага ў ёй я не заўважыла. А вось за Вадзімам, які быў паміж дабром і злом, сачыць было цікава...
На мой погляд, мастацкай цэннасці гэты твор не ўяўляе. І структуру яго я знаходжу дзіўнай - ну не гуляе тут “сакрэт” ніякай ролі. І гэты аля дэтэктыў у нелірычных адступленнях таксама неарганічна выглядае. Але аповесць карысна будзе пачытаць усім, хто тым ці іншым чынам звязаны з падлеткамі - каб зразумець дзіцячую псіхалогію, крыху змяніць свае паводзіны і думкі ў адносінах да падлеткаў.
Адзначу яшчэ, што аповесць цудоўна перадае атмасферу канца 80-ых гадоў 20-га стагоддзя, таму чытаць будзе прыемна тым, чыя маладосць прыйшлася на тыя гады. Успомніце прыход аўдые- і відэамагнітафонаў, уплыў заходняй музыкі на падлеткавую культуру, дыскатэкі...