Цікава, што пры ўсёй маёй любові да Уладзіміра Караткевіча, я ніколі не пісала водгукі на яго творы. Занадта асабістая атрымоўваецца размова, амаль што споведзь, бо яго кнігі закранаюць вельмі значныя струны душы. Пра каханне і высакароднасць, пра годнасць і справядлівасць, пра складаны лёс зямлі нашай, маці гаротнай, пра такую простую і зразумелую любоў да яе, цікавасць да яе гісторыі, боль за яе пакуты. Сапраўды, мае рацыю Альгерд Бахарэвіч, калі кажа, што «У розных апытаньнях кшталту "Як я стаў тым, кім я стаў" Караткевіч мусіць ісьці на першым месцы сярод названых крыніц уплыву, і зь вялікім адрывам. Менавіта ён шмат каго зрабіў беларусам». І таму адразу ж здымаюцца ўсі пытанні, якія часам узнікаюць падчас чытання - да некаторых паваротаў сюжэту, да ідэй класавай барацьбы і… Развернуть
Раман-дакумент Алеся Пашкевіча "Пляц Волі" ўпершыню быў апублікаваны часопісам "Маладосць" у 1999—2000 гадах; асобнай кнігай выйшаў у серыі "Беларускі гістарычны раман" у 2001 годзе. Быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Валянціна Пікуля і залатым медалём Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў "за гістарычную праўду".
Кніга Алеся Пашкевіча "Пляц Волі" прысвечана станаўленню беларускай дзяржаўнасці ў пачатку XX стагоддзя. Бадай гэты раман стаў першым мастацкім творам, які адлюстраваў няпросты перыяд беларускай гісторыі аб’ектыўна – без ідэалагічнай афарбоўкі і ацэнак з чужынскіх пазіцыяў.
Раман атрымаў шырокі розгалас – быў перакладзены на рускую і украінскую мовы. На рускую мову раман пераклаў Фёдар Яфімаў. Першая частка твора была апублікавана ў часопісе "Нёман",… Развернуть
Звычайна таленавітыя пісьменнікі заяўляюць пра сябе ў поўны голас адразу з першай кнігі. Так было з Алесем Разанавым, Уладзімірам Арловым, Алегам Мінкіным, Андрэем Федарэнкам, Анатолем Сысам. Першыя іх кніжкі адразу былі заўважаныя крытыкамі і чытачамі, яны і прынеслі ім вядомасць. Але на тое й існуюць правілы, каб іх парушаць. Зусім па-іншаму склаўся творчы лёс віцебскага празаіка Франца Сіўко. Першыя яго дзве кнігі практычна засталіся ў ценю. Ды і сам пісьменнік не лічыць іх сваёй удачай. Першы зборнік прозы Сіўко «З чым прыйдзеш» выйшаў ажно ў 1991 годзе. І толькі пасля выхада кнігі «Удог», якая пабачыла свет у 2001 годзе, пісьменнік адразу быў залічаны ў «вышэйшую лігу» беларускай літаратуры.
Трэба аднак прызнаць, што слава Франца Сіўко, як напрыклад, і слава барысаўскага празаіка… Развернуть
Вельмі цікавы раман. Даўно збіралася яго прачытаць, прыцягвала незвычайная назва) І не пашкадавала. На пачатку твор чытаўся цяжка: шмат састарэлых слоў, ды на беларусскай мове даўно нічого не чытала. Раман захапляе сюжэтам і, безумоўна, гумарам. Спачуваеш галоўным героям, нялегкія прыгоды выпалі на іх долю! Гэта ж трэба такому здарыцца, па збегу акалічнасцяў аказацца для народа ЖЫВЫМ Хрыстом!
Прыемна, што дзеянне рамана праходзіць у тых месцах, дзе ты жывеш ці многа бываў.