Лучшая рецензия
Смотреть 1
Неверагодная кніга, якая нагадвае пра сыходзячую ў нібыцьцё спадчыну. Вялізарны труд беларускага фатографа, які даказаў, што нам яшчэ капаць і капаць у свае карані. Я ўжо й забылася на адчуваньне, калі кніга ня проста захапляе, яна засасвае ў сябе ўсю тваю душу й увагу. Як так? Ня ведаю. Але Сяргей Лескець ведае.
Аўтар дзевяць гадоў таму пачаў езьдзіць па беларускіх вёсках у пошуках беларускай магіі – вясковых чараўніц, знахарак і траўніц, каб захаваць бясценную спадчыну ў кнігу, якая напоўнена шматлікімі тэкстамі шэптаў, дыялектамі вясковых размоваў неверагодных шчырых бабулек і асабістымі ўражаньнямі.
Шаптухі – яны ад Бога, а тое, што ад Бога зьнікнуць ня можа ні праз перасьледы й рэпрэсыі савецкіх уладаў, ні праз людзкую зайздрасьць і злосьць.
Традыцыі свайго народу трэба захоўваць,…