Лучшая рецензия
Смотреть 1
Кніга мяне па-сапраўднаму ўразіла. Хтосьці іншы мог прыехаць у гэтыя мясціны ўкраінскага Палесся, прайсці тымі самымі шляхамі і нічога падобнага не пабачыць. Таму, каб напісаць такую кнігу, трэба не толькі добра валодаць мастацкім словам, але і ўмець бачыць, дакладней, ведаць, як гэта зрабіць – убачыць. Ганна Кандрацюк прыехала на ўкраінскае Палессе знайсці выток Прыпяці, а ўбачыла і мінулае гэтых таямінічых, нават містычных, мясцінаў, і сучаснасць усёй сённяшняй Украіны.
Таму калі вы хочаце не толькі даведацца пра мінулае ўкраінскага Палесся, пра асаблівы менталітэт мясцовых людзей, пра тутэйшы фальклор, але вас таксама цікавіць як сучасныя падзеі ва Украіне ўспрымаюцца ва ўкраінскай глыбінцы, як тут людзі выжываюць у гэты няпросты час, у што вераць і на што спадзяюцца – то вам трэба…