Развітанне з ілюзіямі

Аляксей Карпюк

Моя оценка

Добавить

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той, да ўлады і ў пашану вярталіся тыя, хто ўсё жыцьцё цкаваў і зьнішчаў маральна сумленнага змарага і чалавека. У 1995 годзе рукапісы “Разьвітаньня з ілюзіямі” было вернутае дзяржвыдавецтвам без тлумачэньня прычынаў. Аднак дзякуючы сэрыі Гарадзенская бібліятэка зборнік твораў Аляксея Карпюка пабачыў сьвет у 2008 годзе. Кіраўнік гарадзенскага абласнога аддзяленьня саюзу пісьменьнікаў Беларусі, Аляксей Карпюк, разам са сваім сябрам Васілём Быкавым працягвалі змаганьне за праўду без прыгожых дамалёвак і пафасных фразаў. Менавіта гэта і закідалі “здрадніку і антысаветчыку” Карпюку. Прыродная беларускасьць Карпюка спрычынілася да таго што ў часу Перабудовы, ён быў у шэрагу беларускіх адраджэнцаў, якія прагнулі годнай і незалежнай Беларусі.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 339

Популярные книги

Смотреть 814