Лучшая рецензия
Смотреть 5
Крыжовыя паходы перш за ўсё асацыююцца з тым, як дзесьці ў пясках рэзалі сарацынаў. Аднак дакучалі крыжакі і нашым продкам, прычым не толькі ў часы ВКЛ: нацярпеліся і жыхары Полацкага княства. Гэтай тэме і прысвечана кніга.
ЗАВЯЗКА: Кукейноскае княства (зараз ў Латвіі) апынулася ў складаным становішчы. Усё больш нахабнымі робяцца рыжскія тэўтоны, якія не хаваюць сваіх захопніцкіх намераў. А полацкі князь, які павінен бараніць васалаў, заклапочаны захаваннем улады: веча збіраецца яго скінуць. Вырашаць усе праблемы ў адзіноце мусіць кукейноскі князь Вячка.
Кніга прапітана атмасферай сярэднявечнага трэша. Час ад часу бунтуюць смерды, наслухаўшыся юродзівага вяшчуна. Мелкія князькі рабуюць суседзяў (калі не пашанцуе, дык падчас набегу можна і ў рабства трапіць). А доля халопа нялёгкая: у…