Лучшая рецензия
Смотреть 1Назва гэтай кніжкі з дзяцінства была на слыху, а вось прачытаць наважылася толькі цяпер. Думала, казка, а аказалася — аповед пра звяроў, якіх дзеля забавы вазілі ў сваім абозе чырвонаармейцы, ваяваўшыя з белапалякамі. Сваіх меньшых сяброў — мядзведзяня Мішку, казла Барадатага і сабаку Жука — чырвонаармейцы вельмі любяць. Але і гумар у іх своеасаблівы: то казла навучаць махорку жаваць, то мядзведзя ў генеральскі мундзір апрануць. Між тым, на вайне ўсё сур"ёзна. Апынуўшыся ў радах вайскоўцаў, звяры і самі становяцца героямі, асабліва Мішка, які і патроны да кулямёта падносіў, і ў рукапашную з ворагам ішоў.