Лучшая рецензия
Смотреть 22Кніга з тых часоў, калі я толькі пачала па-сапраўднаму захапляцца літаратурай, і якую не перачытвала з пятага, мабыць, класа. А ў гэтым годзе набыла такое цудоўнае выданне: то чаму б і не вярнуцца да тых часоў, што падаравалі мне любоў да фэнтэзі.
Што за гісторыя?
Дзесьці на поўначы Беларусі жыве на узгорку каля возера нейкі шляхціц. І ёсць у яго звычка: у завейныя ночы, пакідаць на вакне свечку, каб падарожнікі не заблукалі ў белай імгле. Што ж шляхціц просіць за магчымасць застацца начаваць у ягоным маёнтку? Цікавых апавяданняў і казак, канешне. Чаго ж яшчэ хацець халоднай цёмнай ноччу?
Гісторыі з майго дзяцінства: той самы фальклор, які здаваўся надзвычай цікавым і правільным. Цяпер аднак многія рэчы бачацца інакш і ўспрымаюцца не так адназначна. Гэта, тым не менш, ніяк не змяняе таго,…