Лучшая рецензия
Смотреть 4
Нельга забываць, што аўтары мастацкіх твораў на гістарычную тэматыку чэрпаюць сюжэт з сапраўднай гісторыі і ўжо інтэрпрытуюць яго ў адпаведнасці з ідэяй твора і пісьменніцкімі здольнасцямі. Леаніда Дайнеку можна смела назваць майстрам рамана, яго творы адрозніваюцца лёгкасцю ўспрымання, дастатковым дынамізмам і вастрынёй. Што ж датычыцца рамана "След ваўкалака", галоўным героем якога з'яўляецца славуты полацкі князь, то ён не толькі заснаваны на гістарычным матэрыяле (палон у кіеўскіх князёў Яраслававічаў, вызваленне і пасада вялікага кіеўскага князя), але і мае яркія рысы рамантычнага раману. Аўтар вельмі яскрава паказаў чатыры іпастасі Усяслава Брачыслававіча: бацька – князь – воін – чарадзей. Мужны і дальнабачны князь разумее галасы прыроды, бачыць прароцкія сны, ператвараецца ў…