Автор
Новинки Владимира Петровича Саламахи
- 13 произведений
- 7 изданий на 3 языках
-
Калі ўпадзе адзін... Уладзімір Саламаха
ISBN: 978-985-11-1227-8 Год издания: 2020 Издательство: Белорусская Энциклопедия им. П. Бровки Язык: Белорусский Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла новы раман Уладзіміра Саламахі - беларускага пісьменніка і публіцыста. Уладзімір Саламаха - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі за лепшы твор літаратуры, аўтар многіх кніг прозы. Яго новы раман у аповесцях "Калі ўпадзе адзін" прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час.
У аснове рамана - маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы - бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i гуднянцы, якiя цудам выжылi. "Калі ўпадзе адзін" - гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.
Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў. -
І няма шляху чужога Уладзімір Саламаха
ISBN: 978-985-02-1535-2 Год издания: 2014 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў — нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават у трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё. -
Лица и Лик (сборник) Владимир Саламаха
ISBN: 978-985-6994-04-6 Год издания: 2011 Издательство: Лiтаратура i Мастацтва, Літаратура і Мастацтва Язык: Русский Герои трех повестей Владимира Саламахи — люди разных поколений. Они живут и действуют в разное время нашей истории. В повести «Лица и Лик» — это наши современники. Шофер, чиновник новой волны, бывшая «продажная» девушка, охранник сталинского ГУЛАГа, «новый белорус»... В повестях «И нет пути чужого» и «Утешь меня кривдой...» — люди военного поколения. Пережив невзгоды лихолетья, имея активную жизненную позицию, сейчас они решают наиважнейший вопрос: как относиться к тем, кто никак не проявил себя в деле защиты Отечества? Доминирующая мысль, объединяющая эти произведения, — только прочный внутренний духовный стержень позволяет людям в любой ситуации оставаться людьми. Произведения печатаются в переводе с белорусского языка. -
Там, дзе самота і радасці... Уладзімір Саламаха
ISBN: 978-985-6941-30-9 Год издания: 2010 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский Героі дзвюх аповесцей Уладзіміра саламахі – старшакласнікі, якія ўжо на парозе вялікага самастойнага жыцця: зараджаецца першае каханне, з’яўляюцца сумленні, ці так яны робяць у сваім жыцці, як трэба, чаму рэчаіснасць такая жорсткая і несправядлівая і як захаваць сваю годнасць у тых нялёгкіх сітуацыях , у якія трапляюць.
Наперадзе у кожнага – свая дарога, але як на ёй не схібіць, каб застацца самім сабой? -
Гісторыя беларускай кнігі. Том 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага Адам Мальдис, Владимир Саламаха, Геннадий Мацур, Николай Николаев, Лариса Довнар, Роман Мотульский, Татьяна Белова, Евгений Семашко, Михаил Борозна, Людмила Кирюхина, Лариса Языкович, Борис Светлов
ISBN: 978-985-11-0481-5 Год издания: 2009 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі Язык: Белорусский Ці шмат мы ведаем пра тое, як выглядалі першыя рукапісныя кнігі? А як змянялася мастацкае аздабленне кніг на працягу стагоддзяў? Падрабязныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе “Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага”. -
Апазнаецца асоба мужчыны. Перакулены свет (сборник) Уладзімір Саламаха
ISBN: 985-02-0217-3 Год издания: 1998 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У наш супярэчлівы час няпроста складаецца жыццё асобы, галоўны крытарый існасці якой — дабрыня і чалавечнасць. Аповесць «Перакулены свет» — своеасаблівы фокус, у якім перапляліся лёсы нашых сучаснікау: шафёра, чыноўніка новай хвалі, былой прастытугкі, ахоўніка сталінскага ГУЛАГа, «новага беларуса»... Уласная трагедыя чалавека, як і трагедыя многіх людзей, у аповесці «Апазнаецца асоба мужчыны...» абумоўлена ваяўнічым наступам бездухоўнасці. -
Цяпло чужога сэрца (сборник) Уладзімір Саламаха
ISBN: 5-340-00442-2 Год издания: 1990 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский