Лучшие книги Александра Петрашкевича
- 40 произведений
- 18 изданий на 3 языках
По популярности
-
Напісанае застаецца Алесь Петрашкевіч
Год издания: 1982 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аўтар п'ес «Адкуль грэх?», «Трывога», «Злыдзень», «Укралі кодэкс», «Соль», якія ставяцца ў многіх тэатрах нашай краіны, прапануе чытачу сваю новую п'есу — гістарычную драму «Напісанае застаецца», прысвечаную беларускаму першадрукару, вучонаму, асветніку і культурнаму дзеячу, перакладчыку і пісьменніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне. -
Воля на крыжы (сборник) Алесь Петрашкевіч
ISBN: 985-02-0437-0 Год издания: 2000 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У зборнік п'ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча ўвайшлі гістарычныя драмы і трагедыі: «Гора і Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на крыжы». Аўтар распавядае пра славутых людзей — Рагвалода, Вольгу, Рагнеду, Уладзіміра, Усяслава, Францыска Скарыну, Янку Купалу. Творы вызначаюцца дынамізмам дзеяння, публіцыстычнай вастрынёй. -
Прарок для Айчыны Александр Петрашкевич
Язык: Белорусский Драма «Прарок для Айчыны» Алеся Петрашкевіча прысвечана віленскаму перыяду жыцця Францыска Скарыны. У п'есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў пазнаньскай турме, у пазыковай «яме». П'еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар. -
"Приласкать и уничтожить!" Алесь Петрашкевіч
ISBN: 978-985-6530-81-7 Год издания: 2008 Издательство: Медисонт Язык: Белорусский Змагарам-адраджэнцам пачатку ХХ стагоддзя і іх спадкаемцам ХХІ стагоддзя прысвячаю з надзеяй на волю і незалежнасць Бацькаўшчыны. Аўтар. Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» уяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з'ездам 1917 года i стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.
-
П'есы (сборник) Алесь Петрашкевіч
Год издания: 1976 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі тры п'есы драматурга: «Адкуль грэх?..», «Трывога», «Укралі кодэкс». Усе яны прысвечаны надзённым тэмам сучаснасці, пабудаваны на вострых канфліктах, закранаюць важныя маральна-этычныя праблемы. -
Рыцар свабоды Алесь Петрашкевіч
Язык: Белорусский Гістарычная трагедыя, прысвечаная вядомаму змагару за незалежнасць Беларусі Кастусю Каліноўскаму.
-
Здрапежаная зямля (сборник) Алесь Петрашкевіч
ISBN: 985-464-497-9 Год издания: 2003 Издательство: Тэхнапрынт Язык: Белорусский -
Написанное остается (сборник) Александр Петрашкевич
Год издания: 1979 Издательство: Советский писатель. Москва Язык: Русский Александр Петрашкевич - известный белорусский драматург. В настоящий сборник включены три комедии и две драмы.
Драма "Написанное остается" посвящена великому белорусскому просветителю и первопечатнику Франциску Скорине.
В сатирических комедиях "Украли кодекс", "Злыдень", "Откуда грех?" и драме "Тревога" автор ведет непримиримую борьбу с равнодушием, бюрократизмом, нарушителями социалистической морали, законности, с пережитками прошлого в сознании людей. -
Соль (сборник) Алесь Петрашкевіч
ISBN: 6-340-00356-6 Год издания: 1988 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У зборнік беларускага драматурга ўвайшлі п'есы «Соль», «У спадчыну— жыццё», «Гора і слава», «Злыдзень» і іншыя. У іх аўтар закранае праблемы беражлівых адносін да зямлі, да чалавека, да народных традыцый і культурнай спадчыны. У сатырычных камедыях аўтар высмейвае прыкрыя праявы: п'янства, бюракратызм, бяздушша, чэретвасць, чыноўную тупасць.
П'есы вызначаюцца актуальнасцю праблематыкі, дынамізмам дзеяння, публіцыстычнай страснасцю. -
Радавыя. Напісанае застаецца. Следчая справа Вашчылы (сборник) Иван Чигринов, Александр Петрашкевич, Алексей Дударев
ISBN: 978-985-575-208-1 Год издания: 2019 Издательство: Звязда Язык: Белорусский У зборнік увайшлі драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для дадатковага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Выданне дапоўнена крытычнымі артыкуламі аб жыцці і творчасці аўтараў, чые п'есы размешчаны ў кнізе.
Тэксты п'ес адаптаваныя для дадзенай чытацкай аўдыторыі. -
Мастацкае слова ў драматургіі (сборник) Раіса Баравікова, Іван Чыгрынаў, Георгий Марчук, Александр Петрашкевич, Аляксей Дудараў
ISBN: 978-985-11-0960-5 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі Язык: Белорусский У зборнік увайшлі драматычныя творы, створаныя вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў канцы 20 – пачатку 21 стагоддзя. Напісаныя ў жанрах гістарычнай п’есы, драмы, трагедыі, усе яны пераносяць нас у мінуўшчыну, каб яшчэ лепш зразумець сучаснасць, прадказаць будучыню і паразважаць пра адвечнае.
-
Выбраныя творы (сборник) Алесь Петрашкевіч
ISBN: 978-985-08-2111-9 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аднатомнік Алеся Петрашкевіча (1930–2012) пачынаецца самым значным яго празаічным творам «Крыніцы і каламуць», у якім аўтар шчыра расказаў пра сваё дзяцінства ў роднай вёсцы Пярэвалачня на Віцебшчыне, пра вучобу ў Белдзяржуніверсітэце, працу ў ЦК КПБ (разам з П. М. Машэравым), у БелСЭ (з П. Броўкам, І. Шамякіным) і інш. У кнігу ўключаны таксама яго найбольш цікавыя гістарычныя п’есы.
Дзевяносты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Здрапежаная зямля. Кніга 1 (сборник) Александр Петрашкевич
ISBN: 978-985-6777-68-7 Год издания: 2015 Издательство: Конфидо Язык: Белорусский -
Здрапежаная зямля. Кніга 2 (сборник) Александр Петрашкевич
ISBN: 976-985-6777-69-4 Год издания: 2015 Издательство: Конфидо Язык: Белорусский Дзве кнігі гістарычных п’ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча, аб’яднаныя агульнай назвай «Здрапежаная зямля», ахопліваюць перыяд X—XX стагоддзяў. Аўтар, абапіраючыся на сапраўдныя жыццёвыя сюжэты, дае шырокую гістарычную панараму барацьбы за дзяржаўнасць і незалежнасць беларускага народа.
Кніга грунтуецца на дакументах і найноўшых гістарычных даследаваннях.
"Гэта кніга можа стаць падмуркам-асновай стварэння кіна- ці тэлесерыяла, праз які люд беларускага краю і ўвесь цывілізаваны свет дазнаецца гістарычную праўду пра старажытны самавіты народ, на долю якога выпаў крыжовы шлях. Магу параіць паважаным чытачам пабыць кожнаму паасобку і рэжысёрам, і мастаком, і кампазітарам сваіх віртуальных відовішчаў па п'есах пра гераічны і трагічны шлях нашай Бацькаўшчыны і яе волатаў-абаронцаў ад драпежных ганіцеляў з навакольнага свету". -
Напісанае застаецца. Сучасная беларуская драматургія (сборник) Сергей Ковалёв, Иван Чигринов, Александр Петрашкевич
ISBN: 978-985-02-1250-4 Год издания: 2011 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе. -
Крыніцы і каламуць Алесь Петрашкевіч
ISBN: 978-985-6887-06-5 Год издания: 2008 Издательство: Медисонт Язык: Белорусский Мемуары Алеся Петрашкевіча, пазначаныя ім як успамінальны аповед, уяўляюць сабой жыццяпіс з шырокімі абагульненнямі, якія дае вядомы драматург, празаік, публіцыст, навуковец, былы камсамольскі і партыйны функцыянер цэкоўскага рангу, адзін з асноўных арганізатараў і кіраўнікоў энцыклапедычнай справы ў Беларусі, завадатар стварэння 140-томнай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць», першы рэктар, выкладчык і ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры.
Успаміны вызначаюцца бескампраміснай праўдзівасцю, гістарызмам, крытычнасцю, добразычлівасцю, іроніяй і сарказмам аўтара як да сябе самога, так і да тых, з кім яму давялося мець дачыненні. -
Сучасная беларуская драматургія (сборник) Анатоль Дзялендзік, Раіса Баравікова, Александр Петрашкевич, Валянціна Коўтун, Вячаслаў Лапцік
ISBN: 985-07-0249-4 Год издания: 1999 Издательство: Полымя Язык: Белорусский Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завяршаецца зборнік творам А. Дзялендзіка "Выклік багам" ( "Чатыры крыжы на сонцы").