Автор
Глеб Лободенко

Глеб Паўлавіч Лабадзенка

  • 4 книги
  • 1 подписчик
  • 15 читателей
4.7
17оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.7
17оценок
5 16
4 0
3 0
2 0
1 1
без
оценки
1

Новинки Глеба Павловича Лободенко

  • 20 крокаў да беларускай мовы. Частка 2 Глеб Лободенко
    ISBN: 978-985-6914-60-0
    Год издания: 2017
    Издательство: МЕДЫЯЛ
    Язык: Белорусский
    Найлепшы падарунак тым, хто вучыць або аднаўляе беларускую мову. Другая частка кнігі ад стваральнікаў і вядучых курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».
  • 20 крокаў да беларускай мовы Глеб Лободенко
    ISBN: 978-985-6914-34-1
    Год издания: 2016
    Издательство: МЕДЫЯЛ
    Язык: Белорусский
    Кнігу складаюць 20 урокаў на розныя тэмы (слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданні для самакантролю).
    Цвёрдая вокладка, 168 старонак тэксту, 32 старонкі фота (здымкі з усіх 10 гарадоў, дзе адбываюцца курсы «Мова Нанова»).
    Для шырокага кола чытачоў.
  • Дзіцячая заМова 2 Глеб Лободенко
    Год издания: 2015
    Язык: Белорусский
    Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў літаральным сэнсе "сваімі рукамі" і досыць арыгінальным спосабам: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне, і нават на завязачцы. Моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак. Праект "Дзіцячая заМова" ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы "цяпер" і "зараз", таму я вырашыў намаляваць для яе адмысловую схему. Потым падумалася, што схема можа быць карысная і іншым людзям, таму я апублікаваў яе ў сваім блогу. Нехта папрасіў: а патлумач розніцу між "сабе" і "сябе", між "табе" і "цябе"? І тут я зразумеў, што схемаю ўжо не абысціся. Так з'явіліся чалавечкі. Назва "Дзіцячая заМова" прыдумалася вельмі хутка. "Дзіцячая" – бо малюнкі простыя, як у дзяцей. А яшчэ і таму, што дзейныя асобы – дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Ну і ўрэшце таму, што малюнкі заклікаюць вучыць дзетак пазбягаць памылак у мове. "ЗаМова" – бо тут і "мова", і "за мову", і "замова" – як абярэг, і "замова" як просьба намаляваць нешта канкрэтнае. Вось усё гэтае доўгае тлумачэнне і ўвабралася ў два словы – "дзіцячая заМова". Малюначкі часам суб'ектыўныя. Падабаецца мне нейкае слова – малюю, каб яно ўжывалася яшчэ шырэй. Хочацца паказаць нейкае канкрэтнае значэнне слова – і вось яно на малюнку. Дарэчы, усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі – таму ёю можна ўпэўнена карыстацца ў школе. Дабраславіў гэтую кніжку і бліскучы знаўца слова, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Простасць малюнкаў – не адмысловы стыль, а вяршыня мастацкіх здольнасцей аўтара. Але яно і добра, бо кожны з вас можа сабе падумаць: "Ха! Дык і я ж так магу, што там маляваць: кружочкі ды трохкутнікі!" Чаму кніжачка зробеная ў форме нататніка на спружыне? Каб можна было лёгка выдзерці з яе аркуш з тым, што вы ўвесь час блытаеце, – і павесіць на сценку, каб запамінаць. Або адправіць поштаю сябру. Або прэзентаваць сяброўцы. Гэтая кніжачка нарадзілася інтэрактыўна – людзі пакідалі свае "заМовы" пад малюначкамі ці падказвалі іх аўтару асабіста. На гэтых 112 малюначках "заМовы" не сканчаюцца, вось толькі цяпер аўтарам робіцца кожны з вас. І калі сябра спытаецца: "Слухай, а як мне запомніць гэтае слова?" – вы ўжо ведаеце, што рабіць! Глеб Лабадзенка
  • Дзіцячая заМова Глеб Лободенко
    Год издания: 2013
    Издательство: ПАПЕРУС

    Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў літаральным сэнсе "сваімі рукамі" і досыць арыгінальным спосабам: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне, і нават на завязачцы. Моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.