Олег Минкин — о поэте
- Родился: 31 марта 1952 г. , д. Чернявка, Хотимский район, Могилёвская обл.
Биография — Олег Минкин
Олег Минкин (Алег Мінкін) - белорусский поэт, прозаик, переводчик.
Перевел с польского на белорусский Л. Стаффа, Ц. Норвида, Б. Лесьмяна. Автор нескольких сборников стихов и фантастической прозы.
С 1991 года живёт в Вильнюсе.
Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі пісьменьнік, перакладчык паэзіі, выдавец – нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г. ў в. Чарнаўка, Хоцімскага раёну, Магілёўскай вобл. У 1969 г. скончыў Бабруйскую сярэднюю школу-інтэрнат №1. У 1975 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў с/г вытворчасьці ім. Гарачкіна. З 1975 па 1987 гг. працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодзкая,…
Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласьці, Хантамансійскі нацыянальны вокруг. З 1981 па 1991 г. пражываў у Берасьці, з 1991 г. і пагэтуль – у Вільні.
Вершы па-беларуску пачаў пісаць з 1979 г. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 г. У Вільні быў сталым аўтарам газэты “Наша Ніва”, галоўным рэдактарам газэты беларусаў Літвы “Рунь”, выдаўцом беларускіх кніжак (выдавецтва “Рунь”). Апошнія гады працуе электрамантажнікам на будоўлях Літвы.
Алег Мінкін аўтар трох зборнікаў паэзіі “Сурма”(1985), “Расколіна”(1991) і “ Пэнаты ”(2007). Аўтар кнігі прозы “ Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў ”(1994) і кнігі прозы й вершаў для дзяцей “За месяцам месяц”(1994). Займаецца перакладніцкай дзейнасьцю. Выйшлі тры кнігі ягоных перакладаў з польскай паэзіі: Цыпрыян Норвід “ Ідзі за мною ”(1993), Леапольд Стаф “ Высокія дрэвы ”(1994), Баляслаў Лесьмян “ Пан Блішчынскі ”(1994). Укладальнік трохтомнай чытанкі-запамінанкі для дзяцей “Добрыя вершы” (першы том анталёгіі “Побач з намі на Зямлі” выйшаў у 2005 г.). Укладальнік “Слоўніка рыфмаў беларускай мовы”.
Книги
Смотреть 8Библиография
Титулы, награды и премии
Лауреат литературной премии «Глиняный Велес», премии Михася Стрельцова.
Премии
Рецензии
Смотреть 311 февраля 2018 г. 17:11
362
5
Ад Раісы Баравіковай аднойчы пачуў пра незвычайную класіфікацыю паэтаў: тыя, хто напісаўшы верш, ніколі пазней яго не кранае, і тыя, хто ўсё жыццё свае вершы ўдасканальвае, перапісвае. Відавочна, гэтую класіфікацыю прыдумалі рэдактары, якім складана працаваць з другой катэгорыяй паэтаў, калі трэба няспынна сачыць і ўлічваць шматлікія удакладненні і перайначванні, што стварае рэдактару дадатковыя праблемы.
Алег Мінкін належыць да другой катэгорыі паэтаў. Пра гэта яскрава засведчыў ягоны найбольш поўны збор вершаў «Пэнаты», які выйшаў у кніжнай серыі «Галерэя Б». Нават самыя вядомыя яго вершы, якія ўжо ўспрымаюцца хрэстаматыйна, зазналі змены.
Сам Алег Мінкін назваў «Пэнаты» кнігай, якая аб'яднала лепшыя вершаваныя творы, напісаныя на працягу жыцця. Паэт адзначыў, што кніга сабрала пад…
17 октября 2017 г. 21:00
221
5
Ёсць кнігі, якія на мяне моцна паўплывалі, да якіх я ўвесь час вяртаюся – перачытваю, пераасэнсоўваю. Сярод такіх кніг – першы паэтычны зборнік Алега Мінкіна «Сурма», які выйшаў у далёкім 1985 годзе.
У савецкія часы, каб паэтычны зборнік без праблемаў пабачыў свет, трэба было пачаць кнігу нейкім «правільным» ідэалагічным вершам. Гэткі верш называлі «паравозікам». Вось і для «Сурмы» вырашылі палегчыць лёс. І пайшлі на хітрыкі. Узялі два мінкінаўскія вершы для дзяцей пра месяцы - «Кастрычнік» і «Май» - і пачалі імі зборнік. «Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой // Кастрычнік, мастак адмысловы, // І фарбай бурштынавай і залатой // Распісвае кроны дубровы». Дасьціпны пачатак! Трэба мець вычварнае ўяўленне, каб кастрычнік Мінкіна атаясаміць з ленінскім. Так паэт «рэабілітаваў» назву месяца.
Мінкін…