Автор
Новинки Сяргея Аляксандравіча Астраўца
- 1 произведение
- 4 издания на 2 языках
-
Саргасава мора Сяргей Астравец
ISBN: 978-985-7144-40-2 Год издания: 2016 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе... Нельга адкладаць сваё жыццё, калі недаспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе... А добрая Беларусь — яна толькі ў галовах. У сэрцах. У душах. Але яе няма на зямлі. -
Каты Ёзафа Ратцынгера Сяргей Астравец
ISBN: 978-80-86961-99-0 Год издания: 2009 Издательство: Інстытут беларусістыкі Язык: Белорусский Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампутары або па-ранейшаму на паперы, як люблю дагэтуль. У гэты час мой хвастаты Базыль звычайна ляжаў у мяне на каленках. Яму было ня вельмі зручна, бо я мусіў працаваць. Але яму відавочна падабалася, думаю, бо ён…
-
Янычары Сяргей Астравец
Год издания: 1993 Издательство: Полымя Язык: Белорусский Кніга апавяданняў Сяргея Астраўца «Янычары» — своеасаблівы літаратурны эксперымент. На яе старонках чытач сустрэнецца з не зусім звычайнымі героямі. Яны, у большасці, не ўкладваюцца ў трафарэтныя межы звычайных, станоўчых з усіх бакоў, маладых людзей. Абвостранае адчуванне адзіноты, несупынны роздум над штодзённымі i штохвіліннымі праблемамі нашага нялёгкага, запалітызаванага жыцця — ix адметная рыса. Спакой, улежнасць, задаволенасць бытнасцю — гэта тое, з чым несупынна вядудь барацьбу героі апавяданняў Астраўца. I не так ужо важна, што яны жывуць як бы пазачасавасцю. Знарочыстая фантасмагарычнасць большасці апавяданняў Сяргея — крок да ўсведамлення складаных узаемаадносін грамадства i асобнага чалавека, кожнага з нас.