
Автор
Александр Лукашук
Аляксандр Міхайлавіч Лукашук
4.2
4.2
32оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 13 | |
4 | 14 | |
3 | 5 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
2 |
32оценки
Александр Лукашук - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 1 произведение
- 10 изданий на 2 языках
-
Аляксандар Лукашук Здзек
Год издания: 1989 Издательство: Выдавецтва ЦК КП Беларусі Язык: Белорусский -
Александр Лукашук Освальд в Минске
ISBN: 978-985-7140-51-0 Год издания: 2017 Издательство: Голиафы -
Александр Лукашук Галасы Беларусі – 2021
ISBN: 978-0-929849-93-5 Год издания: 2022 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Аннотация
У 2021-м героі папярэдняй кнігі «Галасы Беларусі – 2020» за сваю грамадзянскую пазыцыю перажылі звальненьне з працы, ператрусы ў хаце, гвалт, прыніжэньне, допыты, прысуды, уцёкі за мяжу або трапілі ў турму. У гэтай кнізе яны расказваюць пра тое, што зь імі здарылася. Вялікія гісторыі тут суседзяць з кароткімі эпізодамі і «Цытатамі праз краты». У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода і іншых СМІ, сацыяльных сетак. -
Аляксандр Лукашук Прыгоды АРА ў Беларусі
ISBN: 0929849-07-8 Год издания: 2005 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский Аннотация
«Прыгоды АРА ў Беларусі» — гісторыя найбуйнейшай і самай забытай у XX стагодзьдзі гуманітарнай акцыі, якую пад кіраўніцтвам Гербэрта Гувэра ажыцьцяўляла Амэрыканская адміністрацыя дапамогі ў 1920-1923. Падчас працы ў архівах Гувэраўскага інстытуту ў Каліфорніі аўтар, Аляксандар Лукашук, знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі.
Героі кнігі — трынаццаць амэрыканцаў, якія кармілі галодных, лекавалі хворых, апекаваліся ўцекачамі й сіротамі, змагаліся з ЧК і камуністычнай бюракратыяй, адбіваліся ад авантурыстаў, знайшлі ў Беларусі жонак і захавалі памяць пра яе на многія дзесяцігодзьдзі пасьля вяртаньня дадому за акіян.
«Бібліятэку Свабоды» складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода. -
Аляксандар Л. Зкімбы-зымбы
ISBN: 978-985-7057-51-1 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.
Знакамітыя асобы, з якімі цягам жыцця сустракаўся і працаваў аўтар, паказваюцца ў адмысловых дэкарацыях (не можа быць тэатра больш праўдзівага за жыццё) у святле ўспамінаў, у розных месцах, часах, краінах і гарадах.
Мастакі, фатографы, рэжысёры, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, якія яшчэ жывуць і ствараюць або ўжо адышлі — кожнаму з іх, сяброў і калегаў, у кнізе надаецца ўвага. Найноўшасць незаўважна пераплятаецца з успамінамі шматгадовай даўніны.
Асобнае месца ў кнізе Аляксандра Л. адведзенае Васілю Быкаву, з якім аўтар кантактаваў, ліставаўся. Былі зробленыя шматлікія матэрыялы на радыё “Свабода” з удзелам Васіля Уладзіміравіча. У выданні можна азнаёміцца з інтэрв’ю пісьменніка розных гадоў, з аповедамі, многія дэталі якіх раскрываюць жыццё Быкава ў эміграцыі. -
Аляксандр Лукашук Сьлед матылька. Освальд у М...
ISBN: 978-0-929849-41-6 Год издания: 2011 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Язык: Белорусский Аннотация
"Сьлед матылька" - дакументальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амерыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбяспекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі. У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў…
-
Аляксандр Лукашук Вяртанне нацыяналіста
ISBN: 978-985-7021-29-1 Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследванні беларускай гісторыі XX стагоддзя.
У кнізе выкарыстаныя фота з Архіва Гувераўскага Інстытута вайны, рэвалюцыі і міру, ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. -
Александр Лукашук За кіпучай чэкісцкай работай
ISBN: 985-6374-03-0 Год издания: 1997 Издательство: Наша Ніва Язык: Белорусский Аннотация
Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
Аляксандар Лукашук (нар. 1955) — адзiн з заснавальнiкаў «Мартыралёгу Беларусi», член Камiсii пры Вярхоўным Савеце Беларусi па правах ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў; цяпер супрацоўнiк Радыё Свабода. Аўтар кнiг «Зьдзек» (1989) i «Фiлiстовiч. Вяртаньне нацыяналiста» (1997). -
Сяргей Навумчык, Александр Лукашук, Сяргей Шупа, Геннадий Мацур Сьвятлана Алексіевіч на Сва...
ISBN: 9780929849782 Год издания: 2015 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский Аннотация
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі. У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.