Автор
Зиновий Пригодич

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч

  • 4 книги
  • 1 подписчик
  • 7 читателей
3.6
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.6
5оценок
5 3
4 0
3 1
2 0
1 1
без
оценки
3

Зиновий Пригодич — об авторе

  • Родился: 15 октября 1944 г. , д. Лыще, Пинский район, Брестская область
Я — Зиновий Пригодич или представляю его интересы

Биография — Зиновий Пригодич

Прыгодзіч Зіновій, нарадзіўся 15.10.1944 г. у вёсцы Лышча Пінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце «Калгасная праўда», а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. У 1967 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты «Звязда». З 1977 г. - інструктар аддзела культуры, у 1978-1981 гг. - памочнік сакратара ЦК КПБ. Скончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1984). З 1984 г. - загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Менскай вышэйшай партыйнай школы, з 1989 г. -…

намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ, з 1990 г. - галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1986 г.

Узнагароджаны медалём.

З першым апавяданнем выступіў у 1963 г. (пінская раённая газета «Палеская праўда»). Аўтар кніг «На палях рэспублікі» (публіцыстыка, 1968), «Добры дзень, сад!» (нарыс, 1974), «На сельских просторах» (публіцыстыка, 1976), «Строгая доброта» (дакументальная аповесць, 1976), «Крылы дужэюць у палёце» (дакументальная аповесць, 1977), «Жменя зярнят» (нарысы, 1979), «Журавы на далёкай пойме» (аповесць, 1984), «Ноч перад нядзеляю» (аповесць, лірычныя замалёўкі, 1986).

Книги

Смотреть 4

Премии

Лауреат

2017 г.Национальная литературная премия Беларуси (Лучшее произведение публицистики, Постаці: з цэлым народам гутарку весці)
2012 г.Золотой Купидон (Критика и литературоведение)

Рецензии

Смотреть 2
ranica_t

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 декабря 2017 г. 13:24

979

4.5

Цікавая кніга для дарослых. Я яе чытала дачцэ на сон і сама даведвалася, напрыклад, пра тое, што да Нарачы раней была пракладзена вузкакалейка і панічы з Польшчы прыязжалі туды ласавацца рыбкай. Усё так. Але дзеткам, мне здаецца, чытаць гэтую кнігу будзе не толькі складана, але і не цікава. Ну, сапраўды, што цікава дзецям? Падзея, рух, сэнс. Прыгодзіч жа стварыў твор, у якім нічога гэтага няма. Ну, прыехаў хлопчык на канікулы. Ну, выратаваў ластаўку. І ўсё. Калі я была малая, я такую нудоту не чытала. Але пішу рэцэнзію ўжо ў адносна сталым узросце, там за працу аўтару стаўлю 4,5, але для самастойнага чытання дзецям не брала б, каб не адбіць ахвоту ад мовы і ад чытання ўвогуле.

13 января 2012 г. 01:31

640

3

Найлепшае інтэрв'ю атрымліваецца, калі размаўляюць роўныя: выдатны прадстаўнік мастацтва ці навукі і выдатны прадстаўнік журналісцкага братэрства. У кнізе Зіновія Прыгодзіча гэтая ўмова аказалася выкананай — і кожная размова вырасла да творчага партрэта. І калі дзесяць размоў склаліся ў кнігу, то атрымаўся расповед і пра чалавека, і пра народ, і пра гісторыю краіны, атрымалася кніга, нараджэнню якой мог паспрыяць толькі журналіст, які воляй лёсу шмат дзесяцігоддзяў сачыў за творчымі кар'ерамі герояў кнігі.

Ёсць розніца — каму адкрывацца: журналісту-аднадзёнцы з банальным пытаннем пра творчыя планы ці журналісту, які пражыў з героем яго жыццё, які ведае не толькі пра дасягненні свайго суразмоўцы (у часы панавання інтэрнэту гэта хуткая справа), але і прынцыповую пазіцыю па важных пытаннях.

Ко…

Читать полностью

Кураторы

1

Поделитесь