5 | 57 | |
4 | 46 | |
3 | 4 | |
2 | 0 | |
1 | 3 | |
без оценки |
21 |
Новинки Валентина Акудовича
- 4 произведения
- 12 изданий на 2 языках
-
Валянцін Акудовіч
ТРЭБА ЎЯВІЦЬ СІЗІФА ШЧАСЛІВ...
ISBN: 978-609-492-020-2 Год издания: 2023 Издательство: Логвінаў -
Валянцін Акудовіч
Прачнуцца ранкам у сваёй кр...
ISBN: 978-609-8147-47-6 Год издания: 2015 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. -
Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Виктор Жыбуль, Мікалай Плавінскі, Васіль Дранько-Майсюк, Нільс Хенрык Сміт, іншыя
Тэксты №5. 2014 (Альманах)
Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы. -
Валянцін Акудовіч
Дыялогі з Богам
ISBN: 978-985-562-011-3 Год издания: 2012 Издательство: Электронная книгарня Аннотация
Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: – Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: – Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: – Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. -
Валянцін Акудовіч
Кніга пра Нішто
ISBN: 978-985-6991-92-2 Год издания: 2012 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна.
Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. -
Валянцін Акудовіч
Архіпелаг Беларусь
ISBN: 978-985-6906-36-0 Год издания: 2010 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Кніга дыялогаў складаецца з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь. -
Валянцін Акудовіч
Код отсутствия
ISBN: 978-9955-34-119-2 Год издания: 2008 Издательство: Kaunas: Aušra Язык: Белорусский Аннотация
«Когда-то мир еще только начинался, так ничего нигде не было. Везде стояла мертвая вода, а посреди воды торчал то ли камень, то ли что... » Это начало одного из космогонических мифов белорусской аутентики. Я напомнил его, чтобы разграничить далее историю Беларуси (обходя пока стороной проблему самого этнонима «Беларусь») и национальную историю. Так вот, история…
-
Валянцін Акудовіч
Код адсутнасці
ISBN: 9789856800315 Год издания: 2007 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая,…
-
Валянцін Акудовіч
Дыялогі з Богам
ISBN: 985-6701-94-5 Год издания: 2006 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на…
-
Валянцін Акудовіч
Разбурыць Парыж
ISBN: 985-6701-31-7 Год издания: 2004 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў Людвік Вітгенштайн. Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзаныя аркушы паперы ўжо са сваімі «філасофскімі даследзінамі». Трэба падрыхтаваць публічную лекцыю, якую мушу прачытаць у Беларускім Калегіуме. Лекцыя будзе называцца «Метафізіка. Сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду». Праца ідзе марудна і не ў смак. Даўно кінуў бы, але паабяцаўся.