
Автор
Лилиана Анцух – лучшие книги
По популярности
-
Зембін Лилиана Анцух
ISBN: 978-985-581-499-4 Год издания: 2023 Издательство: "Четыре Четверти" Язык: Русский Выданне мае на мэце папоўніць скарбніцу ведаў пра старажытнае мястэчка Барысаўшчыны (цяпер аграгарадок) — Зембін. Са старонак гэтай кнігі ён упершыню паўстае перад чытачом, пачынаючы ад XVI стагоддзя і да сённяшняга часу. Для паселішча і яго жыхароў ніводнае стагоддзе не было зацішным: нашэсці, войны нанеслі шмат незаменных страт. На працягу апошніх значна пацярпела найпрыгажэйшая Свята-Міхайлаўская царква, разбурыўся велічны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў апошнім у Беларусі, узведзеным у стылі барока. Вялікая Айчынная вайна забрала сотні жыццяў. Аднак у мірны час зембінцы здолелі адрадзіць гаспадарку, умацаваць дабрабыт, стварыць культурнае і духоўнае асяроддзе.
Асновай для навукова-папулярнага аповеда аўтару паслужылі дакументальныя і архіўныя крыніцы, навуковыя публікацыі, успаміны відавочцаў падзей, гутаркі з сучаснікамі, матэрыялы са сродкаў масавай інфармацыі.
Кніга будзе карыснай усім, хто мае непасрэднае дачыненне да Зембіна, а таксама краязнаўцам, супрацоўнікам музеяў, экскурсаводам, бібліятэкарам, выкладчыкам вучэбных устаноў, настаўнікам сярэдніх школ.