Больше рецензий

29 сентября 2023 г. 00:09

149

4 Якія ж яны?

«…каб можна было спыніць гвалт моцных супраць слабых…»

Па-першае, вялікі дзякуй выдавецтву Янушкевіч і асабіста Ганне Янкута, якая так прыгожа пераклала гэты твор! Тут словы проста ліліся. Я нават не хацела падкрэсліваць штосьці канкрэтнае, бо мусіла б падкрэсліць амаль усё. Ня ведаю, ці то беларуская такая прыгожая, ці Салі Руні - неверагодная пісьменніца. Працягну знаёмства, пагляджу.

Па-другое, мне вельмі складана абагульніць свае думкі і эмоцыі і напісаць пра гэта тут. Я пражыла гэты тэкст разам з Мэрыян і Конэлам. Кожную іх страту, боль, расчараванне. Ці плакала я над кнігай? Плакала. Менавіта ў моманты дэпрэсіі Конэла. Мне пашанцавала не маць асабістага досведу ў такіх станах, але балюча было, і яшчэ як.

Цалкам гэта ўсё пра нас з вамі. Пра людзей, нармальных у сваёй ненармальнасці. Тых, хто знайшоў адзін аднаго. Пра ін-тэн-цы-ю. Такое дзіўнае пачуццё, якое кіруе тваім падсвядомым і падштурхоўвае у абдымкі таго(ой) самага(й). Пра першае каханне. І пра тое, якім розным яно можа быць. Часам яно канчаецца, а часам - не.

Упершыню закахаўшыся, ты робіш не толькі памылкі, але і вырашаеш кірунак свайго жыцця, свой лёс. Змяняешся назаўсёды. У лепшы бок? Невядома. Вядома адно: час назад не павернецца, іншым ты не станеш.

Ёсць над чым паразважаць. А я такое вельмі ўжо люблю. Раю кожнаму.