Больше рецензий
26 октября 2017 г. 10:25
213
4
РецензияЛітаратуразнаўцы і аматары беларускай літаратуры ведаюць Сержа Мінскевіча галоўным чытнам як перакладчыка класічнай польскай паэзіі, перадусім Адама Міцкевіча, са спадчыны якога, напрыклад, ён пераклаў славутую паэму «Дзяды». І сёння мала хто, напэўна, ведае, што Серж Мінскевіч быў напачатку 90-х адным з самых заўзятых беларускіх мадэрністаў, стваральнікам літаратурнай плыні «транслагізм».
Маніфестам транслагізма Сержа Мінскевіча і стаў паэтычны зборнік «Праз ГалеРэю», які выйшаў у 1994 годзе ў андэграўндным тэвээлаўскім выдавецтве «Полацкае ляда». Пра тое, што такое транслагізм сам Мінскевіч у прадмове да кнігі напісаў: «Транслагім (транс – скрозь, логас – слова, закон, тэкст) – літаратурна-мастацкі метад, які стварае (сэнсавыя, пачуццёвыя, абстрактныя...) лабірынты пранікнення скрозь бясконцамерны тунэльны тэкстасвет, дзе тунэлі безупынна то адкрываюцца, то зачыняюцца; спалучае асацыяцымі розныя ўзроўні звышмэтарыяльнасці».
Дарэчы, кніга «Праз ГалеРэю» спалучае і абсалютна традыцыйныя вершы Мінскевіча, як напрыклад, «Засынаю, як рыба на паветры...», або «Прамень з начнога вакна...», так і выключна мадэрнісцкія, якія больш нагадваюць рэбусы, або запісы невядомых гукаў.
Трэба прызнаць, што Серж Мінскевіч у гэтым зборніку зрабіў шмат адкрыццяў. Калі, напрыклад, паэтычныя формы, такія, як паліндром, трыялет, танка, і да Мінскевіча былі добра вядомыя ў беларускай паэзіі, дык, напрыклад, стэрэавершы, якія трэба дэкламаваць адразу як мінімум двум чытальнікам, да Мінсквіча ў айчыннай паэзіі не сустракаліся. А для агучвання верша «Выступ рок-гурта» трэба каб сінхронна дэкламавалі адразу тры чытальнікі. Не было да Мінскевіча ў айчыннай паэзіі штосьці такога, як філалагічныя рэбусы «Шварцэнегер і Дзюймовачка», або суцэльны вершатэкст «Проста біёніка».
Што варта яшчэ адзначыць, дык гэта мова зборніка. Месцамі яна нагадвае штучнаствораны гарадскі беларускі слэнг. Але не гэта асноўная моўная асаблівасць кніжкі. Бо «Праз ГалеРэю» - сапраўднае радовішча неалагізмаў, якіх прыдумаў сам Серж Мінскевіч. Чаго тут толькі няма?! Машыны-шкілішкі, будункі-талеркі, вакнуўм, судзір'і, люм'панна, лухтар, мулнар, млёхі, жухі і шмат чаго іншага. Нярэдка новатвор у мове Мінскевіча паўстае дзякуючы спалучэнню двух словаў, як напрыклад, «вакнуум» - гэта спалучэнне словаў «вакно» і «вакуум», у выніку атрымліваецца новатвор, які стварае вобраз сузірання космаса праз вакно. Праўда, стварэньне Мінскевічам неалагізмаў хутчэй нагадвае дзіцячую гульню.
Полацкая паэтка Лера Сом у сваёй філалагічнай працы, прысвечанай неалагізмам беларускай мовы, якія ўзніклі напрыканцы 20 стагоддзя, значная месца адвяла разгляду зборніка Сержа Мінскевіча «Праз ГалеРэю».