Больше цитат

umnica1982

5 октября 2014 г., 14:25

... На асклiзлым беразе... «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

... На асклiзлым беразе халоднай Свiслачы, абняушыся, горка плакалi два прывiды: маладзенькая какетлiвая паненка, з валасамi, упрыгожанымi гнiлымi стужкамi водарасцяу i ейны забойца з выедзенымi рачнымi насельнiкамi вычыма... Такая спрыяльная ноч для з'яулення, для палохання даверлiвых месцiчау - а тыя месцiчы, як пяты iм падсмажваюць, бегаюць проста скрозь празрыстую парачку, не зважаючы анi, толькi сцiраюць са сваiх пераляканых фiзiяномiй нетутэйшую шэрань i шукаюць махляра з перамазаным крэйдай аблiччам, як сумленнага прывiда! Вось яна, несправядлiвасць жыцця: маскарадныя фiгуры уважаюцца за адзiна праудзiвыя, а ад iсных жахау адмахваюцца, як павуцiнкi бабiнага лета! Як жа не заплакаць прывiднымi слязьмi, не зажадаць назаусёды пакiнуць гэты зняверлiвы няудзячны горад, якi б мог сваiх прывiдау скарыстаць, напрыклад, дзеля прывабы багатых замежных вандроунiкау, ахвочых да жудасных цудау...