Больше цитат

Xartym

24 сентября 2014 г., 17:04

Вы (беларусы) не здатныя біцца за сваё. Пачуўшы выклік вы хаваецеся. Там, дзе вас крыўдзяць, дзе трэба загінуць, або забіць таго, хто вас зняважыў, вы проста сыходзіце, заміраеце, думаеце, што трэба перачакаць. Усіх вашых герояў знішчылі. Знішчылі здрадай ці падманам. Магчыма, яны былі занадта годнымі для таго, каб даваць адпор тымі ж сродкамі, янімі нішчылі іх. (…)
Вы – не людзі. Вы – вада! Хапаеш вас, спрабуеш утрымаць, а вы праходзіце скрозь пальцы. (…)
Ваду немагчыма знічтожыць. Страляй у яе, рэж яе – яна застанецца вадой. Нават калі выпарыць яе, як выпарылі вас за саветамі – вы ўсё роўна выпадзеце дажджом і застанецеся вадой. Немцы, рускія, саветы, кітайцы – усе спрабавалі з вамі ваяваць. Вынішчылі найлепшых. Падумалі, што перамаглі. А вадзе не патрэбныя героі. Супраціў вады – у яе прыродзе.