Больше цитат

Halyava

17 апреля 2022 г., 21:49

Марцін Пошка быў фанатыкам... «Віленскі покер»

Марцін Пошка быў фанатыкам навукі.
Ён рупліва дасьледаваў шлях савецкага грамадзяніна ад дзіцячага садочку да заканчэньня ўнівэрсытэту й з матэматычнай дакладнасьцю даказаў, што паўсюды й заўжды вучаць адно праглынаць гатовыя тэзы, нежывыя вобразы й нячулыя канструкцыі. Нідзе ня вучаць думаць. Ня вучаць самому ствараць вобразы, знаходзіць тэзы, складаваць лягічныя сыстэмы. Ня вучаць шукаць праўду, ня вучаць сумнявацца. А самае страшнае — ня вучаць асновам маральнасьці й чалавечнасьці. Карацей, гадуюць паляўнічых, гаваркіх папугаяў, бяздушных аўтаматаў — каго заўгодна, толькі ня Homo sapiens. Марцін заўжды бясконца паважаў ідэю Homo sapiens. У другой частцы свайго опусу прывёў процьму жудасных прыкладаў — ад дэбільных навучальных праграмаў да роздумаў маладых забойцаў: яны забівалі проста так — нават не са злосьці, не празь нейкія чорныя інстынкты, адно толькі праз тое, што не разумелі самых элемэнтарных пачаткаў людзкой маралі.
Калі дысэртацыя спатыкнулася ўва ўсіх інстанцыях, Марцін нічога не зразумеў. Далей верыў у сілу розуму. Такая сыстэма адукацыі ж нішчыла абсалютна ўсё: эканоміку, палітыку, людзкі дух; значыць, яго дысэртацыя ратавала ўсю краіну. Але ніхто, абсалютна ніхто нават і ня думаў гаварыць пра яе перавагі ці хібы. Мноства аднолькавых твараў неразборліва мычалі аднолькавымі галасамі: “Ну што вы, як можна, сам разумееце, сам жа ўсё разумееце”.