Больше цитат

illustratum_dominus

28 февраля 2019 г., 22:09

Хочацца прыгадаць у сувязі... «Ген жыцця»

Хочацца прыгадаць у сувязі з брагай і адзін кур'ёзны выпадак. У бацькі кубел з брагай стаяў у сенцах перад варыўняй. Паміж сенцамі і хлявом не было капітальнай сцяны, толькі загародка з жардзін. У гэты час у нас акрамя каровы ў хляве быў трохгадовы бык. Дык вось ён узламаў ноччу тую загародку і нахлябаўся брагі, якая ўжо была гатовая да выгану самагонкі (моцнай накрыўкі на кубле не было). Раніцай бацька адчыняе хлеў, а адтуль куляй вылятае п'яны, у поўным сэнсе гэтага слова, бык: разе, разломвае плот і мчьщца ў вёску, калі кароў толькі пачалі выганяць на папас.
У вёсцы пярэпалах: бык жа здаравенны, на рогі можа каго хочаш падняць. Бацька і блізка баіцца падысці. Бык лятаў па вёсцы і ваколіцы больш чым паўдня роў, як недарэзаны, ламаў платы, рыў капытамі зямлю, бадаўся з каровамі, якія як мага хутчэй уцякалі, чуючы нядобрае. Праўда, на людзей не нападаў. Пад вечар бык працверазеў, стаў спакойны, як заўсёды.
Дарэчы, і сярод людзей нешта падобнае бывае. Вось так і чалавек, па жыцці здаецца мірным, памяркоўным, а як толькі перап'е, яму таксама, як таму быку, хочацца раўці, бадацца, нешта крушыць, уступаць у бойкі, яму здаецца мора па калена. Выходзіць, жывёльныя інстынкты аднолькавыя як для людзей, так і для скаціны!