Больше цитат

sasatyrla6

1 февраля 2016 г., 18:33

Вось жывем і ўсё спрабуем пачаць новае жыццё - звычайна з панядзелка. І застаемся ў ранейшым жыцці, упіраючыся ў пытанне: а як новае пачаць? Не знаходзячы спосабу, якім можна нешта змяніць. Разумеючы, што добра ці дрэнна, але да панядзелка ўсё ж дажылі. А змянілі б нештра, дык яшчэ невядома, што было б.
Так можам і не даведацца ніколі...
Каб пачаць новае жыццё, трэба проста сысці са старога.
[...]
Нешта губляць заўсёды цяжка, часам бывае шкада нават нейкай згубленай бірулькі. І як раней ведаў я толькі гэта, так цяпер ведаю яшчэ й іншае: хоць бы аднойчы варта ўсё згубіць. Уключна з іменем. І ўсё пачаць з нуля. Як на гадзінніку апоўначы, калі час рухаецца нібыта не ў бок канца, а ў бок пачатку - да світанку.
Варта ўсё згубіць, каб зразумець: нічога ты не згубіў. І не чапляцца за чучалы. А тым больш не жэрці дзярмо, угаворваючы сябе, нібы гэта цукерка - проста смак у яе такі.