Аньес Жаўі — об авторе
Книги
Смотреть 1Рецензии
Смотреть 119 января 2014 г. 22:44
297
3
Перш-наперш мне хацелася б падзякаваць перакладчыкам за любоўную працу над арыгіналам. Я не валодаю французскай, але чытаць замежныя п'есы па-беларуску было надзвычай лёгка і прыемна — позірк аніводнага разу не зачапіўся за няўклюдную канструкцыю, а ў нецікавыя моманты заўсёды можна было скарыстацца з падрэдагаванай парады каралевы Вікторыі: заплюшчыць вочы... то бок прымусіць розум забыцца на дакучлівую нуду і думаць пра сціплае хараство тэксту.
«Сямейнае падабенства» (Аньес Жаўі, Жан-П’ер Бакры)
Тут хапіла б літаральна пары слоў: «сямейныя сваркі». Пры жаданні іх можна замяніць любым словаспалучэннем з прапанаваных: затоеныя крыўды, дзіцячая нянавісць, разумовая недаспеласць, эмацыянальныя катаванні. Лепш за ўсё хіба падыдзе «сямейная п'янка»... прашу прабачэння, «бяседа» — гэта…