Больше цитат

Yu_Ka

2 мая 2017 г., 10:30

Кажуць, з тыэ, хто ніколі не размалёўваў казённых кніжак, павырасталі потым добрыя кар'ерысты, кандыдаты ў дэпутаты, крытыкі і прафэсійныя карнікі - ну, карацей, людзі творчых прафэсій. А той, хто псаваў, пэцкаў сваімі крамзолямі старонкі падручнікаў, хто грыміраваў сваёй ратавальнай асадкай у імя кансьпірацыі ня толькі асобных паноў, але і цэлыя пантэоны - тым, калі ласка, да нас, сюды, у пекла, на сьвята выпускнікоў.