Лучшая рецензия
Смотреть 1
Назва кнігі Яраслава Рудзіша адразу звярнула на сябе маю ўвагу: не магу прайсці міма ўсяго, што мае хоць нейкае дачыненне да Германіі - ад нямецкіх шакаладу і піва да твораў Гёте і Бёля. І тут прадчувала незабыўныя гадзіны задавальнення ад знаёмства з атмасферай чароўнага Берліну. Але выйшла ўсё не зусім так.
Імклівае жыццё нямецкай сталіцы адлюстроўваецца праз персанажы, галоўныя і эпізадычныя, гісторыі, якія яны апавядаюць. Апавядаюць мітусліва, з'яўляюцца ў сюжэце выпадкова і гэтак жа выпадкова знікаюць. Усё гэта выглядае досыць арганічна - хаос у жыцці персанажаў, думкі, заблытаныя, як лініі берлінскай падземкі, дынамічнасць аповеду адпавядаюць атмасферы мегаполісу, жыхары якога блукаюць па жыцці, як пасажыры метро ад станцыі да станцыі. Але чамусьці ўспрымаць тэкст было цяжка, часта…