Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

1 февраля 2021 г. 18:30

116

4

Яшчэ адна дзіцячая кніга нарвежца Стыяна Холе стала даступнай для беларускіх чытачоў. Пераклад Юлі Цімафеевай.
Калі вы чыталі "Лета Гармана" , то ў гэтай кнізе сустрэнеце ўжо знаёмы стыль ілюстрацый. Праўда, гісторыя Гармана была больш зразумелай і рэалістычнай, чым гісторыя Ганны, у якой чытачоў чакае поўны сюррэалізм. У добрым сэнсе гэтага слова. Нібыта гартаеш альбом з ілюстрацыямі Сальвадора Далі.
Гэта гісторыя дзяўчынкі, у якой памерла маці. А як мы кажам дзецям, што нехта памірае? Вядома ж, выкарыстоўваючы метафару палёту на неба. Цяпер Ганна разам з бацькам спрабуюць уявіць, як там, на гэтым небе, у новым месцы жыхарства матулі. Яны вядуць абстрактныя і мудрагелістыя размовы пра жыццё, смерць, бога. Цікава паглядзець на канцэпцыю неба і таго, як там усё ўладкавана, вачыма дзіцяці. Бязладныя і хаатычныя думкі дзяўчынкі нараджаюць не менш хаатычныя ілюстрацыі.
Наўпрост не гаворыцца, але ў мяне ўзнікла ўражанне, што Ганна з бацькам акурат збіраюцца на пахаванне маці. Бо пакуль дзяўчынка гуляецца ў фантазіі, бацька пастаянна яе прыспешвае, падкрэслівае, што яны могуць спазніцца. Дарэчы, у самім тэксце кнігі ўвогуле не гаворыцца пра смерць.
Я з цяжкасцю магу ўявіць, як бацькі даюць дзецям гэтую кнігу з мэтай суцяшэння. Можа, недаацэньваю разумовыя здольнасці дзяцей, але мне падаецца, што ім будзе цяжкавата зразумець сэнс таго, што там адбываецца. Спатрэбяцца дадатковыя тлумачэнні з боку бацькоў. Але гэта добры варыянт для сямейнага чытання і сапраўды вельмі прыгожая і кранальная кніга.
картинка xbohx