Уладзімір Арлоў, Павел Татарнікаў4.6 Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
Генадзь Аўласенка5.0 У вершаваны зборнік Генадзя Аўласенкі «Зайка польку танцаваў» увайшлі дзіцячыя вершыкі і загадкі на самыя разнастайныя тэмы. А ў многіх з іх яшчэ і шмат гумару.
Кніга гэтая, без сумнення, будзе цікава не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, але і настаўнікам пачатковых класаў.
Алена Масла4.4 Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучацца цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
Бонус кнігі- фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.
Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова0.0 Кніга вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага - для дзяцей, што толькі-толькі пачынаюць адкрываць для сябе сакрэты, прыгажосць і веліч сваёй Айчыны.
Аповесць-казка "Пра Бусю, які жыве на Беларусі" не толькі пра птушку - сябра чалавека, а і пра тое, як трэба разумець і берагчы прыроду, будаваць з ёй свае адносіны.
Цікавая, займальная энцыклапедыя пра буслоў, слоўнік Бусі і маляванка Бусі - усе гэтыя важныя дапаўненні да кнігі ставяць яе ў разрад калі не падручнікаў, то дапаможнікаў для ўсіх тых, хто выхоўвае нашых маленькіх нашчадкаў.
Іван Муравейка0.0 Адзін з патрыярхаў беларускай літаратуры - а пісьменніку Івану Муравейку ўжо 95 - напісаў шмат кніг для дзяцей. Цяпер юным чытачам прапануецца выданне выбраных твораў, у якое ўключаны найлепшыя вершы, загадкі з кніг, што былі выдадзены ў 1955-2006 гг. Аўтар апявае чароўную родную прыроду, прывівае дзецям высакародныя чалавечыя якасці - шчырасць і сціпласць, добразычлівасць і мужнасць, любоў да стваральнай працы, да сваёй мілай Радзімы
Мікалай Плавінскі4.5 У кнізе апісваюцца прыгоды хлопчыка Васількі, які жыў у адным з гарадоў Полацкага княства ў пачатку XI стагоддзя. Разам з Васількам чытачы змогуць пападарожнічаць па лясных абшарах сярэднявечнай паўночнай Беларусі, даведацца, як жылі, пра што думалі, аб чым клапаціліся ў тыя часы нашы продкі.
Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, на іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама на ўсіх тых, каму цікавая гісторыя нашай Бацькаўшчыны
Ксенія Шталенкова4.1 Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны ХVІ стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбары Радзівіл, а таксама апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.
ПрэмIю атрымаў мастак Павел Татарнікаў, якi праілюстраваў кнігу "Айчына. Маляўнічая гісторыя".
Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
ПрэмIю атрымаў мастак Павел Татарнікаў, якi праілюстраваў кнігу "Айчына. Маляўнічая гісторыя".